Дэпутаты далі згоду на прызначэнне Сяргея Румаса прэм'ер-міністрам. Разгляд яго кандыдатуры прайшоў у Палаце прадстаўнікоў. З 106 прысутных дэпутатаў «за» прагаласавалі 105, «супраць» — толькі 1, піша Еўрарадыё.
Разгляд кандыдатуры Сяргея Румаса адбыўся праз амаль паўтара месяца пасля яго прызначэння на пасаду прэм'ера Аляксандрам Лукашэнкам (замест Андрэя Кабякова, які быў адпраўлены ў адстаўку). З 18 жніўня ён кіраваў урадам без ухвалення Палатай прадстаўнікоў (паводле Канстытуцыі, прэм’ер-міністр прызначаецца кіраўніком дзяржавы «са згоды Палаты прадстаўнікоў»). На думку загадчыка кафедры Канстытуцыйнага права юрфака БДУ і аднаго з аўтараў дзеючай Канстытуцыі Рыгора Васілевіча, ніякіх парушэнняў у такім прызначэнні не было.
Каментары