Грамадства2020

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У лесе сталічнага мікрараёна Сцяпянка «Мінскбуд» узводзіць жылы комплекс «Утульны». Там у раёне вуліцы Парніковая летам 2024 года былі знойдзеныя парэшткі расстраляных людзей. І хоць, са слоў пракурора Менска Алега Лаўрухіна, «не было ніякай інфармацыі аб трагічных падзеях у гэтай мясцовасці», парэшткі пахавалі як ахвяр ваеннага «генацыду беларускага народа». Пры гэтым ЖК «Утульны» ўзводзіцца паблізу месца, дзе некалі размяшчалася дача кіраўніка НКВД БССР Лаўрэнція Цанавы, звяртае ўвагу «Люстэрка».

Перапахаванне парэшткаў 75 чалавек, знойдзеных паблізу вуліцы Парніковай у Мінску, на Чыжоўскіх могілках, 17 чэрвеня 2025 года. Фота: Юрый Мазалеўскі / «Мінск-Навіны»

Улетку 2024 года пры будаўніцтве ЖК «Утульны» паблізу вуліцы Парніковай будаўнікі знайшлі касцяныя чалавечыя парэшткі (паведамленняў пра гэта ў СМІ знайсці не ўдалося, хоць звычайна яны ёсць).

Пракуратура даручыла правесці палявыя пошукавыя работы на гэтым аб'екце ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў перыяд «Вялікай Айчыннай вайны» і ў пасляваенны перыяд.

Гэтым з 15 ліпеня па 29 лістапада 2024-га заняўся спецыяльны пошукавы батальён Мінабароны. Былі знойдзеныя парэшткі 75 мужчын і жанчын ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых, а таксама гільзы і асабістыя рэчы забітых.

17 чэрвеня 2025 года на Чыжоўскіх могілках у Мінску прайшла цырымонія перапахавання парэшткаў 75 ахвяр генацыду беларускага народа, паведаміла дзяржагенцтва «Мінск-Навіны».

Перапахаванне парэшткаў 75 чалавек, знойдзеных паблізу вуліцы Парніковай у Мінску, на Чыжоўскіх могілках, 17 чэрвеня 2025 года. Фота: Юрый Мазалеўскі / «Мінск-Навіны»

«Мы схіляемся да таго, што гэтыя людзі — з ліку цывільнага насельніцтва, паколькі былі знойдзеныя гільзы ад стралковай зброі, якая знаходзілася ў той час на ўзбраенні гітлераўскай арміі, а на чарапах меліся ўваходныя і выходныя адтуліны ад агнястрэльных кулявых раненняў. Былі старанна вывучаныя архіўныя дакументы, але ні ў адным з іх не знайшлося згадкі пра месцы пахаванняў паблізу цяперашняй вуліцы Парніковай. У паказаннях больш за 19,7 тысячы сведак, апытаных за чатыры гады ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, таксама не было ніякай інфармацыі аб трагічных падзеях у гэтай мясцовасці», — расказаў на цырымоніі пракурор Мінска Алег Лаўрухін.

Перапахаванне парэшткаў 75 чалавек, знойдзеных паблізу вуліцы Парніковай у Мінску, на Чыжоўскіх могілках, 17 чэрвеня 2025 года. Фота: Юрый Мазалеўскі / «Мінск-Навіны»

Далей намеснік генпракурора Генадзь Дыско заяўляў, што «цяпер на Захадзе карычневая чума зноў пачынае падымаць сваю галаву». А кіраўнік Нацбібліятэкі і дэпутат Вадзім Гігін казаў, што цяпер у свеце адбываецца «не проста ўздым нацызму».

Пры гэтым важна, што пазначаным раёне, дзе ўзводзіцца ЖК «Утульны», знаходзілася пабудаваная ў 1930-я гады дача Лаўрэнція Цанавы, які ўзначальваў НКВД і органы Дзяржбяспекі БССР у 1938-1941 і 1943-1951 гадах. Менавіта тут, дарэчы, у 1948 годзе былі раздушаныя грузавіком знакаміты яўрэйскі акцёр і рэжысёр Саламон Міхоэлс і тэатральны крытык Уладзімір Голубаў.

ЖК «Утульны» і дача Цанавы ў Мінску. Фота: yandex.by/maps, minchanin.esmasoft.com

Пра расстрэлы на гэтым месцы і пахаванні маладых жанчын расказалі мясцовыя жыхары.

Так, пра магілы ахвяр рэпрэсій (замаскаваныя пад жывёльны могільнік, яны знаходзіліся непадалёк ад чыгункі Маскоўскага кірунку) у Сцяпянскім лесе расказвалі беларусы-эмігранты, пісьменнікі Уладзімір Гуцька (Дудзіцкі) і Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль). Першы паведамляў, што бачыў магілы ў 1932-м, другі апісваў убачаны расстрэл:

«Успомнілася, як мы — Сяргей Астрэйка, Гінтаўт, Русаковіч — бадзяліся ўначы па лесе каля саўгаса «Сляпянка», куды былі пасланы на «прарыў», і падгледзелі расстрэл. Як падаў на калені няшчасны чалавек і ўздымаў у неба рукі, як пасля стрэлу кульнуўся ў яму…»

Былая дача Цанавы ў Мінску, 14 жніўня 2006 года. Фота: minchanin.esmasoft.com

Уладальнік дачы Цанавы ўжо пасля смерці Сталіна, 4 красавіка 1953 года, быў арыштаваны. Ён памёр у Бутырскай турме 12 кастрычніка 1955 года. Пасля дача стала ведамасным садком МУС. Будынак у такой якасці праіснаваў да 1990-х гадоў. Потым у 2005-м на былой дачы быў пажар, а знеслі яе канчаткова ў 2011-м. 

Каментары20

  • мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце расстраляны ў Катыні
    18.06.2025
    Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма… Гарадзенскае ваяводзтва
  • Проста жыхар
    18.06.2025
    Нэасавок перапісвае гісторыю.
    З іншага боку, гэты Алег Лаўрухін гаварыў вельмі асцярожна, магчыма, каб не схлусіць: і пра адсутнасць сведчанняў пра пахаванне там ахвяр нацыстаў, і пра "гільзы ад зброі на ўзбраенні гітлераўскай арміі" — папулярныя сярод НКУСаўцаў маўзеры таксама афіцыйна былі на ўзбраенні нямецкай арміі часоў другой сусветнай, хай і ў невялікай колькасці.
  • Бухенвальд і Заксэнгаўзен спэцлягер № 2 і спэцлягер № 7, у бальшавіцкай тэрміналёгіі
    18.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай7

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне тры чалавекі загінулі пасля сутыкнення легкавіка з бензавозам

Памёр футбольны калекцыянер, які апранаў моладзь у майкі з Лукашэнкам1

У Гомелі мужчына напаў з нажом на двух чалавек. Яго затрымалі вайскоўцы1

Нямецкі фермер выразаў на кукурузным полі Пуціна і Трампа7

У Мінску спынілі дзейнасць фінансавай піраміды, якая існавала чатыры гады4

Вядучы польскі разведчык пра беларускі КДБ, Івана Церцеля і дыялог з Мінскам9

У Беларусі ўжо +37°C1

Ціханоўская не змагла адкрыць рахунак у польскім банку50

Зяленскі: Тэмпы перадачы Украіне ракет да Patriot сёлета скараціліся ў тры разы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай7

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць