За палову чэрвеня мігранты спрабавалі перасячы мяжу з ЕС больш, чым за ўвесь першы квартал
За першую палову чэрвеня 2025 года Літва, Латвія і Польшча спынілі больш спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал года, піша «Позірк».

Усяго за 17 дзён чэрвеня было зафіксавана больш за 4 тысячы такіх выпадкаў:
- Літва — 67;
- Латвія — 998;
- Польшча — 3095.
Для параўнання, у студзені—сакавіку разам гэты паказнік склаў 4068:
- Студзень — 431;
- Люты — 686;
- Сакавік — 2951.
Асабліва вырасла колькасць такіх спробаў у Польшчы — яна ўжо пераўзышла сакавіцкі ўзровень на 13%. У Латвіі чэрвеньскія лічбы ў тры разы перавысілі паказчыкі першага квартала. А ў Літве, хоць і менш рэзкі рост, але ў 4 разы большы, чым у студзені.
Сітуацыя на межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза застаецца напружанай. Міграцыйны крызіс працягваецца з 2021 года, і ўлады краін ЕС лічаць яго часткай гібрыднай атакі з боку Беларусі і Расіі. Самі беларускія ўлады ўсё адмаўляюць і вінавацяць ЕС у дрэнным стаўленні да мігрантаў. Але еўрапейскія службы неаднаразова фіксавалі, як беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам парушаць мяжу.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары