Літаратура1616

Вінцэсь Мудроў: стваральнік непаўторнага стылю

Пра выдатнага — і пакуль недаацэненага — пісьменніка піша Алесь Аркуш. 

У далёкім ужо юнацтве я неаднойчы разважаў пра ХХІ стагоддзе, якое няўхільна набліжалася. Стагоддзе надзеі ці стагоддзе расчаравання? Якое яно будзе? І якім я буду ў ім? Як-ніяк буду мець, о Божа, такі сур’ёзны ўзрост — больш за сорак гадоў. Так я разважаў у свае сямнаццаць-васямнаццаць.

Але вось мне ўжо хутка шэсьцядзят, але не лічу яшчэ свой узрост сур’ёзным.

Да чаго гэта я? А да таго, што з часам нашыя меркаваньні істотна мяняюцца. І яшчэ, што час не стаіць на месцы.

Для мяне Вінцэсь Мудроў напрыканцы 80-х быў старэйшым сябрам і паплечнікам па Таварыстве вольных літаратараў. Але прайшоў час і мы сталі амаль аднагодкамі. Сёлета 11 верасня Вінцэсю споўнілася 65 гадоў. Але што цяпер значаць гэтыя шэсьць гадоў розьніцы?!

Неяк падчас тэлефоннай размовы Генадзь Бураўкін сказаў мне: «Давай мы пяройдзем на ты». Я яму крыху запярэчыў: «Мне неяк нязручна, вы старэйшы за мяне…» Бураўкін не даў закончыць фразу: «Але для вечнасці мы амаль равеснікі, пра нас некалі так і напішуць — паэты ХХ стагоддзя».

Па вялікім рахунку, Вінцэсь Мудроў быў адзіным чалавекам на Полаччыне, які падтрымаў мяне спачатку ў справе выдання альманаху «Ксэракс Беларускі», а затым і ў стварэнні ТВЛ.

Са студэнцкіх гадоў ён меў вопыт самвыдату, які, праўда, скончыўся сумна. Хлопцаў за рукапісны альманах «Блакітны ліхтар» зацягалі па КГБ.

То бок вопыт не зусім станоўчы, можна сказаць, папераджальна адмоўны. Нагадаю, што «Ксэракс» пачаў выходзіў яшчэ за савецкі часам, прыканцы 80-х. Але Мудрову ніколькі той сумны папераджальны вопыт не перашкодзіў зноў узяцца са старое. Амаль усе выданні, усе тэксты і творы, якія мы за апошнія 25 гадоў выдалі, прайшлі праз яго рэдактарскія, ужо падслепаватыя, вочы.

Пра Мудрова мала пішуць. Практычна ніхто сур’ёзна і не пісаў. Бо і цяжка пра яго пісаць. (Некалі ў маладосці яму прыйшоў водгук на дасланыя творы ў часопіс: друкаваць не будзем, бо аўтар у сваіх апавяданнях здзекуецца з людзей).

Нават не таму, што асоба Мудрова неасэнсаваная, неўнармаваная і несістэматызаваная. А таму, што гэта патрабуе вельмі разгалінаваных літаратуразнаўчых і філалагічных ведаў. Некалі наш тэвээлаўскі тэарэтык, кандыдат філасофскіх навук Алена Ніякоўская мне сказала, што яна не можа добра напісаць пра Мудрова, бо ёй не хапае лінгвістычных ведаў. Я моцна здзівіўся, бо Алена Паўлаўна вельмі-вельмі дасведчаны чалавек у літаратуразнаўстве. Яна патлумачыла:

найвялікшая каштоўнасць Мудрова — гэта ягоны аўтарскі стыль, насычаны запазычаннямі з іншых моваў, пераважна заходнеславянскіх, і таму тут патрэбны адпаведныя веды.

Вільня, 1991 год, справа налева: Вінцэсь Мудроў, паэт і будаўнік Алег Мінкін, паэт і выдавец Алесь Аркуш. Фота Таццяны Козік.

Будзем спадзявацца, што такі адмысловец з часам з’явіцца ў Беларусі і напіша пра Мудрова дасведчана і глыбока.

А я толькі мушу прыканцы зацеміць, што 65 — гэта яшчэ не сур’ёзны ўзрост для ХХІ стагоддзя. Таму чакаем ад Мудрова новых твораў, новых кніг і будзем надалей цешыцца ягонай прысутнасцю ў беларускім культурніцкім свеце.

Каментары16

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала6

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні2

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала6

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць