Меркаванні7171

Уладзіслаў Іназемцаў: Для падтрымання патрыятычнага чаду Расіі трэба акупаваць цяпер цэлую краіну. І кандыдат тут толькі адзін

Расійскі ліберальны публіцыст і эканаміст Уладзіслаў Іназемцаў у сваім блогу разважае пра магчымыя накірункі расійскай экспансіі і робіць несуцяшальны прагноз. Ён лічыць, што Расіі для таго, каб падтрымліваць патрыятычны чад, цяпер мала будзе акупаваць частку нейкай іншай краіны (Крым, Абхазію або Данбас), ёй цяпер трэба будзе акупаваць цэлую краіну. І кандыдат тут толькі адзін — Беларусь.

Уладзіслаў Іназемцаў.

Іназемцаў у сваім матэрыяле крытыкуе думку, што наступнымі ахвярамі расійскай агрэсіі могуць стаць Латвія або Эстонія. Думка пра гэтыя краіны проста вынікае з вобразаў Крыма і Данбаса. Пра іх, і пра Украіну, кажуць заўсёды і ўсе, калі пачынаюць абмяркоўваць Расію. Але гадоў восем таму з такой жа зацятасцю ўсе гаварылі пра Абхазію, Паўднёвую Асецію і Грузію, што іх страціла. Паміж гэтымі кейсамі, мяркуе Іназемцаў, ёсць істотная розніца.

У першым выпадку Расія завяршыла адарванне ад суседняй краіны дзвюх тэрыторый, якія абвясцілі сябе незалежнымі, былі прызнаныя Масквой і ператварыліся ў кліенцкія дзяржавы. Наступным разам Расія ўварвалася ў рэгіён, дзе да гэтага не было прыкмет грамадзянскай вайны, устанавіла там кантроль, а пасля нелегітымнага рэферэндуму афіцыйна ўключыла яго ў свой склад. Пры гэтым пацярпелыя краіны (у адрозненне ад Латвіі і Эстоніі) не былі сябрамі НАТА ці ЕС.

А цяпер для таго, каб падагрэць патрыятычны чад унутры Расіі, ёй давядзецца акупаваць цэлую краіну — меркаваную частку так званага «Рускага свету», якая пакуль што не ўваходзіць у заходнія альянсы. І кандыдат тут, мяркуе Іназемцаў, толькі адзін — Беларусь.

Эканаміст лічыць, што падстаў для аншлюсу нашай краіны шмат. Па-першае, для гэтага існуе прававая аснова ў выглядзе так званай «саюзнай дзяржавы», якую можна зрабіць яшчэ больш саюзнай. Па-другое, Расія можа лічыць, што мае на такі крок «маральныя падставы», бо штогод траціць на беларускую эканоміку па $ 7-8 мільярдаў. Па-трэцяе, Крамлю не падабаецца свавольная знешняя палітыка Лукашэнкі. Па-чацвёртае, у Крамлі разумеюць, што ніхто на Захадзе не заступіцца за «апошняга дыктатара Еўропы». Па-пятае, з дапамогай аншлюсу Беларусі можна вырашыць «праблему 2024 года» ў Расіі, калі ў Пуціна будзе заканчвацца чарговы прэзідэнцкі тэрмін. Такое развіццё падзей дазволіць Пуціну стаць кіраўніком новай дзяржавы і атрымаць патрыятычны ўздым унутры Расіі, які быў бы мацнейшым за крымскі.

Публіцыст лічыць, што ёсць усе падставы чакаць рэзкай эскалацыі вакол Беларусі ўжо ў наступным годзе.

Чытайце таксама:

Фонтанка: Расія — імперская краіна. І беларускае пытанне ёй прыйдзецца рана ці позна вырашаць

Росбалт: Адзіны шанец Пуціна застацца ва ўладзе і падняць свой рэйтынг — далучыць Беларусь

Каментары71

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

АЗС выступілі супраць рэгулявання цэн у сваіх крамах на запраўках4

Украіна заявіла пра расійскія абстрэлы падчас перамір'я1

Маладога дальнабойшчыка Дзяніса з-пад Чачэрска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць