Музыка22

«Палескі Спеўны сход» арганізаваўся ў Брэсце

На першым развучвалі песні Драгічыншчыны.

Ідэя «Спеўных сходаў» належыць спеваку і музыканту Сяржуку Доўгушаву, ён і падзяліўся сваімі ўражаннямі:

«Шчыра кажучы, я чакаў больш людзей, але першыя сходы і ў Мінску былі нешматлюднымі. Напэўна, людзі баяцца, што іх абавязкова прымусяць спяваць. А гэта не так».

«Спеўны сход» — гэта пляцоўка, куды можна прыйсці для таго, каб пачуць нешта новае, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, паслухаць народныя песні і толькі потым, калі будзе жаданне, самому далучыцца да спеваў».

Арганізатаркай і вядоўцай «Палескага Спеўнага сходу» стала Аляксандра Гушча.

«Саша сама прапанавала арганізаваць сход, які будзе прысвечаны менавіта палескім песням. Гэта была мая першая спроба перадаць вядзенне сходу іншаму чалавеку. Аляксандра выдатна правяла дыхальную гімнастыку, распавяла пра традыцыі вёсак Сіманавічы і Леснікі Драгічынскага раёна, спевам з якіх і была прысвечаная імпрэза».

У вёсцы Сіманавічы нарадзіўся беларускі гісторык і мовазнаўца Фёдар Клімчук, які сабраў каля 400 песень з Палесся.

«Распачалі мы спеўны сход песняй «Ой, літо, літечко», пасля заспявалі некалькі палескіх застольных песень, якія калісьці запісаў Фёдар Данілавіч. Вельмі цікава самаму было пачуць і восеньскія песні».

Пасля сустрэчу працягнуў сямейны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Сёстры Лук’яновічы» з вёскі Леснікі.

«Хацелася б, каб такія сходы праходзілі раз на месяц, — кажа Сяржук Доўгушаў. — Трэба таксама, каб людзі ведалі тэму наступнага спеўнага сходу. Цяпер жа хочам прыцягнуць неабыякавых людзей, каб падтрымалі сходы. Шукаем спонсараў. Калі не знойдзем, будзем зноў запускаць краўдфандынгавую кампанію».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко3

Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»1

Фядута пра Аўтуховіча: У дворыку «Амерыканкі» ён упарта рабіў практыкаванні, імкнучыся падтрымліваць сябе ў форме

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў12

Галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» ўнеслі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац»53

Мінчанка пабачыла ў сталічным супермаркеце скрынку гнілых чарэшняў5

На былога кіраўніка Гомеля Прывалава завялі крымінальную справу1

Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць