Улада11

Апазыцыя хоча зьмяніць Выбарчы кодэкс

659 грамадзянаў Беларусі увойдуць у склад ініцыятыўнай групы, якая будзе зьбіраць подпісы за зьмены Выбарчага кодэксу.

659 грамадзянаў Беларусі увойдуць у склад ініцыятыўнай групы, якая будзе зьбіраць подпісы за зьмены Выбарчага кодэксу.

Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька. Ён сказаў таксама, што група ўжо фактычна сфармавана, а яе склад можа зьмяніцца толькі ў бок павялічэньня.

Наступны крок у гэтай справе — сход ініцыятыўнай групы, кажа Анатоль Лябедзька:

«Літаральна сёньня мы зьвернемся да «гарадзкога галавы« Паўлава на прадмет сустрэчы. На ёй мы б хацелі абмеркаваць магчымасьць атрыманьня памяшканьня, каб правесьці сход ініцыятыўнай групы. У Аб’яднаных дэмсілаў няма ніводнага памяшканьня, дзе мы маглі б сабраць такую колькасьць людзей».

Праект зьменаў выбарчага заканадаўства сёньня перадаюць кіраўніку прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімеру Макею. Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік сказаў «Свабодзе», што зьвяртацца да кіраўніка дзяржавы ў гэтай справе заканадаўства дазваляе:

«Зьмяненьні і дапаўненьні ў Выбарчы кодэкс можна ўнесьці праз прыняцьце адпаведнага закону. І гэтая працэдура кладзецца на заканадаўчую ўладу.
Парлямэнт прымае адпаведны закон, а прэзыдэнт яго падпісвае. Другі варыянт — калі грамадзяне выступяць з заканадаўчай ініцыятывай. Гэта больш складана, паколькі тады ініцыятарамі зьмяненьняў выступаюць ужо не дэпутаты, а самі грамадзяне.

І яшчэ адзін шлях такі — прэзыдэнт можа некаторыя нормы ўрэгуляваць сваім указам альбо часовым дэкрэтам. Але я думаю, што найбольш фундамэнтальны шлях, які дазваляе ўносіць кардынальныя зьмяненьні, — гэта праз парлямэнт».

Рэфармаваньне выбарчага заканадаўства — адна з умоваў далучэньня Беларусі да Ўсходняга партнэрства. Пра гэта ўчора нагадаў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі і кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан‑Эрык Хольцапфэль:

«Што тычыцца выбарчага заканадаўства, то наша ідэя такая — павінна быць супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і БДІПЧ АБСЭ, каб прывесьці беларускае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі выбарчымі стандартамі».

Анатоль Лябедзька сказаў, што Аб’яднаныя дэмсілы вітаюць такое супрацоўніцтва, пра што і напісана ў лісьце да спадара Макея. Больш за тое, у лісьце згадваецца, што яшчэ ў жніўні 1999 году Аляксандар Лукашэнка ўпаўнаважыў тагачаснага намесьніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Міхаіла Сазонава і групу экспэртаў правесьці перамовы з прадстаўнікамі апазыцыі менавіта на прадмет паляпшэньня выбарчага заканадаўства. Цяпер апазыцыя прапануе вярнуцца да гэтага.

Уладзімер Глод, Радыё «Свабода»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як незалежныя сацыёлагі праводзяць апытанні ў сённяшніх рэаліях? 12 пытанняў і адказаў

Як незалежныя сацыёлагі праводзяць апытанні ў сённяшніх рэаліях? 12 пытанняў і адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Раварысту з Мінска, які збіў пешахода, далі рэальны тэрмін2

У Польшчы былому беларускаму памежніку далі шэсць гадоў за перавозку мігрантаў больш за 20 гадоў таму

У Драздах здаецца «лакшэры» катэдж за $1800 у месяц. Але там абсалютна голыя сцены1

Вядомы мінскі блогер, які дапамагае людзям з інваліднасцю, трапіў у бальніцу

У ГУМе абнавілі вітрыны. Як вам?9

Смак беларускай паляндвіцы. Як хобі былога палітвязня вырасла ў невялікі бізнэс4

Расійскія войскі здзейснілі хуткі прарыў у Курскай вобласці і амаль адрэзалі частку групоўкі УСУ ад асноўных сіл10

Выйшаў на свабоду экс-кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў1

Тараканы ў халадзільніку, цвіль і абадраны паркет. За паўгода арандатары з Афрыкі знішчылі кватэру мінчукоў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як незалежныя сацыёлагі праводзяць апытанні ў сённяшніх рэаліях? 12 пытанняў і адказаў

Як незалежныя сацыёлагі праводзяць апытанні ў сённяшніх рэаліях? 12 пытанняў і адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць