Грамадства3131

Памёр Ігар Лучанок

На 81 годзе жыцця памёр кампазітар Ігар Лучанок.

Нагадаем, з 2 лістапада Ігар Міхайлавіч знаходзіўся ў рэанімацыі ў аддзяленні неўралогіі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Мінска. 80-гадоваму кампазітару стала дрэнна ў ноч з 1 на 2 лістапада.

Фота: Паўла Марцінчыка.

Лучанок нарадзіўся 6 жніўня 1938 года ў Мінску ў сям'і лекара.

У дзяцінстве вучыўся ў музычнай школе пры кансерваторыі. Скончыў школу адразу як цымбаліст і як піяніст.

У 1961 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (клас кампазіцыі А. В. Багатырова). У 1963-1964 гг. стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі, у 1967 годзе скончыў аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі ў Т. Н. Хрэннікава.

У 1952-1953 гг. — артыст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларускай ССР, у 1957-1958 гг. — выкладчык музычнай школы ў Мінску, у 1960-1961 і 1962-1963 — Мінскага педагагічнага інстытута, у 1961-1962 — Гомельскага музычнага вучылішча. З 1963 года — выкладчык, з 1969 — ст. выкладчык, у 1982-1986 гг. — рэктар Беларускай кансерваторыі (прафесар).

З 1980 года — старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.

Яго вядомыя песні: «Балада пра Мінск», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Верасы», «Алеся», «Спадчына», «Вераніка», «Мой родны кут», «Дарагія мае землякі», «Авэ Марыя», «Полька беларуская», «Венскі вальс», «Ой у лесе, у гушчары», «Зачарованая мая», «Трэба дома бываць часцей», «Бярозка», «Курапаты», «Мар'іна Горка» (усяго больш за 400 песень).

Чытайце: 

«Спадчына», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць» — песні Лучанка, якія многія лічаць народнымі ВІДЭА

Ігар Лучанок: Грошы — зло, або Пяць фактаў пра кампазітара

Ігар Лучанок. Правілы жыцця

Каментары31

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць