Паводле абноўленых звестак, падчас захопу Расіяй трох украінскіх караблёў у раёне Керчанскага праліву паранена шэсць украінскіх маракоў. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках ВМС Украіны.
Бі-бі-сі са спасылкай на віцэ-спікера ўкраінскага парламента Ірыну Герашчанку паведамляе, што двое параненых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Як паведамляецца, усяго на трох захопленых караблях ВМС Украіны знаходзіліся 23 маракі.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары