Грамадства22

Практычны курс беларускага красамоўства з Лілеяй Плыгаўкай

Праўдзіва адкажыце сабе на чатыры пытанні, прыведзеныя ніжэй.

Вывучалі беларускую мову ў школе, магчыма, універсітэце, умееце чытаць-пісаць, аднак калі прыходзіцца штосьці сказаць, язык становіцца каменным, а з горла вырываюцца нейкія незразумелыя гукі?

Назіраеце за выступоўцамі і вам так хочацца быць на іх месцы, як і яны, складна і прыгожа гаварыць па-беларуску, даносячы сваю думку і зачароўваючы сваім вымаўленнем?

Вам прыходзіцца выступаць перад аўдыторыяй, але кожны раз вы адчуваеце найвялікшае хваляванне і ніяк не можаце авалодаць ім?

Выступаючы, вы хочаце паводзіць сябе нязмушана і натуральна? І не чырванець, не блытацца ў словах, не мэкаць і не бэкаць?

Калі хоць на адно пытанне вы адкажаце «так», то тады прыйшоў час вам заняцца сваім красамоўствам.

І я гатова дапамагчы ў гэтым.

Мяне завуць Лілея Плыгаўка, я доктар філалагічных навук і стратэгічны коўч. Усё сваё прафесійнае жыццё выкладаю беларускую мову (школа, ВНУ, курсы і прыватныя ўрокі), даследую і папулярызую беларускую мову ў Беларусі і за яе межамі.

Больш за 25 гадоў узначальвала кафедру, затым цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры ў Літве, які падрыхтаваў каля 1000 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і злучаў Беларусь і Літву навукова, культурна і адукацыйна.

Лекцыі ва ўніверсітэтах розных краін. Сотні выступленняў на міжнародных навуковых канферэнцыях, форумах, культурных мерапрыемствах, прэзентацыях, нарадах, перамовах. Сцэнічнае мастацкае чытанне вершаў і прозы. Інтэрв’ю ў СМІ.

Я ведаю, што і як сказаць у канкрэтнай сітуацыі перад канкрэтнай аўдыторыяй. І я з радасцю перадам вам свае веды і вопыт.

На практычным курсе беларускага красамоўства вы:

  • узбагаціце свой лексічны запас і навучыцеся віртуозна ўжываць вобразныя сродкі мовы;
  • ліквідуеце прабелы ў арфаграфіі і граматыцы, павысіце пісьменнасць;
  • навучыцеся валодаць сваім голасам, дыкцыяй, невербальнай камунікацыяй;
  • навучыцеся ўпэўнена трымацца перад публікай, а таксама ўплываць на яе;
  • сфарміруеце свой індывідуальны маўленчы імідж і камунікатыўны стыль.

Таму калі вы хочаце паспяхова прэзентаваць свае праекты, пісаць граматныя тэксты, валодаць харызмай выступоўцы, які ўмее кіраваць аўдыторыяй, то мой «Практычны анлайн-курс беларускага красамоўства» — гэта тое, што патрэбна вам менавіта цяпер. У ім я спалучаю ўласныя метадычныя напрацоўкі па беларускай мове, індывідуальны коўчынг і камунікатыўны падыход.

Курс можа быць розным па працягласці і змесце ў залежнасці ад вашага ўзроўню развіцця вусных і пісьмовых навыкаў і пастаўленай мэты. Маю аўтарскую базавую праграму мы мадыфікуем пад вас.

Вы атрымаеце ўсе неабходныя метадычныя матэрыялы ў розных фарматах, тэсты, заданні і іншае.

І, канешне, бонусы.

Зацікавіла мая прапанова?

Звяртайцеся:

тэл. +37069806710 (Viber, WhatsApp, Telegram)

скайп. lilija.plygavka

эл.п. [email protected]

Выступаць па-беларуску прэстыжна і модна! Чакаю вас!

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць