Грамадства77

Карлюкевіч патлумачыў, чаму Алексіевіч не запрасілі на беларускі стэнд Мінскага кніжнага кірмашу

Фота Волі Афіцэравай

Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч і дырэктар Мінскай Міжнароднай кніжнай выставы Дзмітрый Макараў адказалі, чаму на прадстаўнічым кніжным форуме беларуская нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч прадстаўленая на расійскім стэндзе выдавецтва «Время», піша Радыё Свабода.

На пытанне Свабоды, чаму на беларускіх стэндах не знайшлося месца для кніг нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, чаму для сустрэч з ёй заўсёды на выставе адводзяцца маленькія памяшканні побач з гучнымі выступамі артыстаў, Карлюкевіч адказаў:

«Па-першае, гэта беларуская выстава, яна праводзіцца ў Беларусі. Наколькі я памятаю, Святлану Алексіевіч запрасіла маскоўскае выдавецтва «Время», якое з'яўляецца ўдзельнікам выставы ў праграме Расійскай Федэрацыі. І з улікам вашай заўвагі сёлета пляцоўка, дзе пройдзе прэзентацыя і аўтограф-сесія лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі паважанай Святланы Алексіевіч, будзе дастаткова шырокая, наколькі гэта магчыма».

 Карлюкевіч паведаміў, што днямі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» са згоды Алексіевіч выйшаў сігнальны экзэмпляр новага перакладу на беларускую мову кнігі «У вайны не жаночы твар». Пераклаў кнігу Валянцін Акудовіч.

Дырэктар выставы Дзмітрый Макараў дадаў, што любы выдавец, любы пісьменнік можа падаць сваю заяўку на ўдзел у агульнай праграме:

«Што запрасілі, усё прадаставілі, улічылі ўсе пажаданні, у тым ліку і залю выдзелілі тую, што прасілі для Алексіевіч».

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць