Усяго патроху22

У Беларусі ўпершыню заўважылі палярную чайку ФОТА

9 сакавіка на сажалцы ў раёне Шабаноў у Мінску была адзначаная палярная чайка — марская птушка, якая рэдка залятае ўглыб сушы. Назіранне новага для краіны віду зрабіла арнітолаг Ірына Самусенка, сябра цэнтральнай рады грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Палярная чайка гняздуецца на скалах на паўночна-ўсходніх узбярэжжах Канады і ў Грэнландыі. Зімуюць птушкі на поўначы Атлантыкі, таксама на Паўночным моры. А вось на Балтыку залятаюць параўнальна рэдка.

Рэдактар сайта «Птушкі штодня», арнітолаг Дзмітры Вінчэўскі заўважае, што палярная чайка ў Літве адзначалася толькі аднойчы, у 1954 годзе на марскім узбярэжжы, а ў Польшчы ўпершыню адзначаная ў 1974 годзе, з таго часу рэгістравалася 40 разоў, прычым амаль 70 % усіх сустрэч адбыліся на марскім узбярэжжы ці ў партах і пераважна ўзімку.

«Хутчэй за ўсё, птушка трапіла да нас разам з моцнымі заходнімі вятрамі, якія былі на мінулым тыдні, — кажа Ірына Самусенка. -— Гэты залёт — яшчэ адно сведчанне кліматычных зменаў. Чайкі — цікавая і вельмі пластычная група птушак, якая ў апошнія дзесяцігоддзі значна эвалюцыянуе, адаптуецца да зменаў ва ўмовах жыцця». 

Дзякуючы актыўным назіранням арнітолагаў і бёрдвочараў, толькі за апошнія гады ў Спіс птушак краіны дадаліся камчацкая чайкажоўтаногая чайка і чайка-бургамістр, прычым апошнія два віды ўпершыню адзначаны ў наваколлі Мінску і ў абодвух выпадках рэгістрацыі адбыліся з удзелам Ірыны Самусенка. Палярная чайка — выпадкова залётны від. Наступны раз птушка можа заляцець у Беларусь праз год, а можа і праз 50 гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі7

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай56

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі7

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць