Усяго патроху1111

Дом Зянона Ломаця ў Ракаве

Старшыня Камітэту дзяржкантролю мае лецішча ў мястэчку Ракаў — колісь самым блізкім да Мінску пункце Панскай Польшчы. Дом адшукаў карэспандэнт Польскага радыё для замежжа.

Старшыня Камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць мае лецішча ў мястэчку Ракаў — колісь самым блізкім да Мінску пункце Панскай Польшчы. Дом адшукаў карэспандэнт Польскага радыё для замежжа.

Начальнік грознай структуры, ад праверак якой паляцеў не адзін тузін галоваў чыноўнікаў, вырошчвае тут гурочкі, памідорчыкі ды бульбу. Пабачыць лецішча старшыні Дзяржкантролю я адправіўся на свае вочы.

Дом Ломаця вам пакажа кожны ў Ракаве. Яшчэ б — пасля таго, як высокі начальнік прыдбаў тут хатку гадоў пяць таму, мясцовую краму адразу ж адрамантавалі. Ракаўчукі лічаць, што гэтыя падзеі звязаныя.

Прабіраюся па снезе на ўскраіну Ракава — і на адной з вулачак перадапошні дом — якраз той, што я шукаю. Цагляны, з мансардай. Пры ім — альтанка ды парнікі, крыху далей — агарод. Дагледжаны плот, у двары мерзне сабачка.

А вось і чалавек. Як высвятляецца — гэта сусед Ломаця, спадар Віктар. Ён прадпрымальнік, робіць намагільныя помнікі. Пра высокага суседа распавядае ахвотна: “Вельмі добры чалавек. Просты такі, пазітыўны”.

Хата, якую прыдбаў Ломаць, збудаваная ў 1988 годзе. Віктар прыгадвае яе гісторыю: “Прадаў яе чалавек з чарнобыльскай зоны. Ен збудаваў яе калісьці, пажыў, а пасля нечага вырашыў пераехаць”.

Віктар кажа, што не ведае, за колькі Ломаць набыў гэты дом.

Нечаканасцю для мяне стала тое, што старшыня Дзяржкантролю не грэбуе сам пакорпацца ў градах. Ломаці поўнасцю гадуюць усё сваё! Памідоры, гуркі, бульбу раннюю й звычайную. Працуюць ад вясны да восені. Летам увогуле жывуць тут практычна, узімку прыяжджаюць часам… Збольшага жонка ягоная ў градах ды на агародзе працуе — Любоў Мікалаеўна.

Віктар ведае, што дачок Ломаця завуць Вераніка й Алена. І кажа, што зяць Ломаця, якога пасадзілі — гэта, нібыта, муж Алены. Нагадаем, маёр Алег Рашчэня ўжо доўгі час знаходзіцца ў СІЗА, яго абвінавачваюць за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, якую здзяйсняла арганізаваная група». Максімальны тэрмін па гэтым артыкуле — 9 гадоў.

Віктар уздыхае і кажа, што сам Ломаць — выключна шчыры і сумленны чалавек. У прыклад прыводзіць ягоную машыну — далёка не новы «Форд».

На суседняй вуліцы дзве бабулькі распавядаюць, як жонка Ломаця ходзіць зь імі разам у царкву: “Да споведзі прыходзіць з сям’ёй”.

Іншая суседка Зянона Ломаця на просьбу старшыні Камітэту дзяржкантролю ходзіць карміць ягонага сабачку, які ахоўвае хату. Ад каментароў жанчына ўстрымліваецца, а толькі голасна пачынае лямантаваць, чаму я фатаграфую хату без дазволу, і пагражае выклікаць міліцыю.

Арцём Багданаў, Польскае радыё для замежжа

Каментары11

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць