Здарэнні33

«Бацька браў малога на рукі і разам з ім падаў на падлогу»: падрабязнасці справы аб смерці немаўля ў Серабранцы

8 лютага цела пяцімесячнага малога знайшлі пад вокнамі аднаго са шматпавярховікаў на праспекце Ракасоўскага ў Мінску. Спачатку хадзілі чуткі, што дзіця выкінулі з вакна, пазней следчыя абверглі гэтую версію. І вось нядаўна стала вядома, што абвінавачванне прад’явілі бацьку малога.

Спачатку затрымалі ўсіх, хто быў у кватэры: маці малога, яе сужыцеля, іх сяброў. Пазней жанчыну і дваіх мужчын адпусцілі, пад вартай заставаўся бацька малога і яго сябар.

Агулам у кватэры жыло чацвёра дарослых: маладая маці малога з сужыцелем і яе маці таксама з сужыцелем. Яны нярэдка выпівалі, шумелі, суседзяў ігнаравалі. Такая ж «вечарына» адбылася і ў дзень смерці малога.

«У ноч з 7 на 8 лютага бягучага года бацькі дзіцяці і сужыцель бабулі з двума знаёмымі распівалі спіртное. На працягу ночы бацька неаднаразова браў малога на рукі, аднак з прычыны моцнага алкагольнага ап'янення падаў разам з ім на падлогу. У выніку падзенняў дзіця атрымлівала розныя траўмы», — паведаміў Следчы камітэт.

Высвятленне абставінаў здарэння ўскладняецца тым, што фігуранты крымінальнай справы нібыта не памятаюць ўсіх падзей той ночы, кажуць, што былі моцна п’яныя.

Следчыя прыйшлі да высновы, што дзіця памерла ад сукупнасці траўмаў рознай ступені цяжкасці. Бацьку малога прад’явілі абвінавачванне ў прычыненні смерці па неасцярожнасці і ў тым, што ён пакінуў малога ў небяспецы. Мужчыну пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу11

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея ўрачыста закрыюць на рэканструкцыю

У Маскве пасажыркі, якія спазніліся на рэйс, спрабавалі дагнаць самалёт проста на лётным полі ВІДЭА3

Бяляцкі: Далучэнне да Еўрасаюза — гэта не пытанне «хачу — не хачу», гэта пытанне выжывання беларусаў як народа51

У Іўі на фестывалі памідораў прыгатавалі 9‑метровы бутэрброд1

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць