Ежа11

Грыбнік паказаў сем відаў лісічак з беларускіх лясоў

Некаторыя — сапраўдны далікатэс у Еўропе.

Сем відаў лісічак з беларускіх лясоў. Скрыншот тут і далей: ip.chaser / Instagram

Вядомы грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч паказаў сем відаў лісічак з беларускіх лясоў.

Каб зняць гэты кадр, ён рыхтаваўся чатыры гады — аб'ездзіў і абышоў шмат месцаў, каб знайсці, дзе растуць гэтыя грыбы.

Першы від — лісічка жоўтая, звычайная. Іх ведаюць усе — менавіта гэтыя лісічкі часцей за ўсё збіраюць грыбнікі.

Лісічка жоўтая

Другі від — лісічка бледная. Вельмі падобная да жоўтай, але светлая-белая па колеры, больш масіўная і больш рэдкая.

Лісічка бледная (злева)

Трэці від — чырвонакніжная чорная лісічка. «Агулам у свеце яе шмат расце: на Кубані ў безлімітных колькасцях, у краінах Еўропы яе вельмі любяць, цэняць. У ёй 30 лятучых злучэнняў навукоўцы знайшлі. І ў залежнасці ад таго, як яе тэрмічна апрацаваць, розныя смакавыя элементы, таму шэф-кухары яе вельмі любяць. У Англіі гэта «труба смерці», а ў Францыі — «рог багацця»», — расказвае Гарбацэвіч.

Чорная лісічка

Чацвёртая — лісічка жаўцеючая, вельмі рэдкая. Яны растуць на балоце. Калі шмат дажджоў, зямля будзе пад вадой, лісічкі не ўзыдуць. Але і калі засуха — таксама. «У Беларусі адно месца, дзе яны растуць. Дадаць у Чырвоную кнігу неадкладна — гэта самы рэдкі від», — кажа грыбнік.

Лісічка жаўцеючая

Пяты від — лісічка трубчастая. «Гэта позні від, паўночны, галоўны грыб Фінляндыі», — адзначае грыбнік. У адрозненне ад лісічкі жаўцеючай, у іх больш жоўтыя ножкі, пругкая кансістэнцыя, смак мацнейшы.

Лісічка трубчастая

Шосты і таксама вельмі рэдкі від — лісічка булавападобная. Фіялетава-сірэневага колеру, могуць вырастаць да 14 сантыметраў у вышыню і да 10 сантыметраў у шырыню.

Лісічка булавападобная

І сёмы від — лісічка ілжывая, ці гаварушка аранжавая. Пад шапкай грыб ружаватага адцення, зверху шапка светлая. Гэта ядомыя грыбы, калі адварыць. 

Лісічка ілжывая

Аляксандр дадае, што ў кадр не трапілі яшчэ два віды лісічак, якія ёсць у Беларусі. Гэта лісічка шэрая (яна знаходзіцца ў Чырвонай кнізе, Аляксандр ніколі не бачыў гэты від) і ружовая лісічка.

Каментары1

  • Просто грибник.
    12.08.2026
    Черный гриб-не лисичка.
    Это вороночник рожковидный.
    Не путайте людей.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць