Здарэнні

У Рэчыцкай бальніцы на 94-гадовую жанчыну ўпала шафа, у яе пераломы сцягна і ключыцы

У Рэчыцы пенсіянерка, знаходзячыся ў бальнічнай палаце, атрымала сур'ёзныя траўмы — на яе ўпала шафа. Сваякі пацярпелай збіраюцца звяртацца ў суд, піша Tut.by.

19 красавіка жыхар Рэчыцы Уладзімір адвёз 94-гадовую маці Пелагею Лазараўну ў раённую бальніцу на планавае абследаванне. Пенсіянерку змясцілі ў палату для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Праз дзень, распавядае мужчына, ён прыехаў у бальніцу, каб наведаць маці, а ў палаце пуста.

— Я — на пост, мне кажуць: яна ў траўматалогіі. Як так? Чаму нам не сказалі, бо тэлефоны ўсё пазначаны? — абураецца мужчына.

Аказалася, што на пенсіянерку позна ўвечары ўпала шафа. Пажылая жанчына збіралася дастаць рэчы, а ў выніку атрымала складаныя пераломы сцягна і ключыцы.

Сын пацярпелай кажа, што сустракаўся з адміністрацыяй медыцынскай установы, каб высветліць абставіны здарэння і як наогул шафа магла зваліцца.

— Мне адказалі, што гэта форс-мажор і бальніца ў гэтым не вінаватая, шафу з палаты прыбралі.

Мужчына напісаў заяву ў міліцыю, адправіў ліст у Міністэрства аховы здароўя, таксама збіраецца звяртацца ў суд.

— Мама лягла ў бальніцу, у яе нават трэцяй групы інваліднасці не было, а цяпер яна поўны інвалід, — кажа Уладзімір.

Цяпер пенсіянерка знаходзіцца ў Гомельскай абласной бальніцы, яе прааперавалі.

Галоўны доктар Рэчыцкай ЦРБ Аляксандр Пузенка ў тэлефоннай размове інцыдэнт каментаваць адмовіўся, удакладніў толькі, што па ім праводзіцца ўнутранае расследаванне, а таксама міліцэйская праверка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ16

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію5

«Піва тут няма наогул». Беларускаму айцішніку ў Саудаўскай Аравіі крута — але ёсць цана1

У папулярнай расійскай халве знайшлі лішак кадмію1

Беларус за 1000 еўра купіў у Расіі пасведчанне кіроўцы. Цяпер у яго праблемы ў Польшчы5

У Мінску закрыўся бар «Вострыя казыркі»5

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ16

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць