Нерухомасць

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

Двухпавярховыя будынкі ў раёне вуліцы Захарава па-ранейшаму лічацца элітнымі: яны знаходзяцца ў цэнтры Мінска і змяшчаюць усяго некалькі кватэр. У адным з такіх дамоў прадаецца трохпакаёвая кватэра з вінтажным балконам. У дадатак да яе ідзе ўласны сад пад вокнамі, піша Realt.by.

Вуліца Захарава — гэта ўнікальны ціхі цэнтр з прыкладамі першай пасляваеннай савецкай архітэктуры. Мясцовыя дамы лічыліся элітнымі і дагэтуль не страчваюць сваёй каштоўнасці дзякуючы размяшчэнню.

Двухпавярховая цагляная «сталінка» №34 была пабудаваная ў 1952 годзе. Тут спраектаваны ўсяго 4 кватэры. На другім паверсе цяпер прадаецца трохпакаёвая кватэра плошчай 66,1 м² з кухняй 6,5 м².

Кватэра жылая, але без сучаснага рамонту. Тут тры пакоі, адзін з іх — прахадны: праз яго можна трапіць у кухню. Таксама з гэтага пакоя ёсць выхад на зашклёны прасторны балкон, які можна ператварыць у летнюю сталовую, кабінет або зімовы сад.

Сцены ў пакоях абклееныя шпалерамі, на падлозе рознае пакрыццё, у вокнах устаноўлены шклопакеты.

Пакоі дастаткова прасторныя, у іх змяшчаюцца спальныя месцы і зоны для захоўвання рэчаў.

Сумешчаны санвузел абліцаваны пліткай. Тут устаноўлены ванна, бойлер і пральная машына.

У калідоры таксама знайшлося месца для шафаў.

У распараджэнне пакупніка пераходзіць і 15 квадратных метраў у сухім сутарэнні дома. Вырашана і галоўная праблема цэнтра горада — наяўнасць парковачных месцаў у закрытым унутраным дворыку.

Бясспрэчнай асаблівасцю гэтага жылля можна назваць палісаднік проста пад вокнамі. Агароджаная зялёная зона і невялікая колькасць суседзяў падораць адчуванне лецішча: тут кожны год квітнее сад, можна паставіць садовую мэблю, арганізаваць зону барбекю.

Дом знаходзіцца ўсяго за тры хвіліны хады ад станцыі метро «Плошча Перамогі» і цэнтральнага парку імя Горкага.

Кватэру ацанілі на 734 965 рублёў (252 895 даляраў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць