Здарэнні55

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп

Ён яшчэ размаўляў у сне, чым замінаў суседзям спаць.

Ілюстрацыйнае фота

Беларуса Д.Ю. — імя і прозвішча цалкам не называюцца — забілі ў расійскім Падольску ўночы 3 снежня 2023 года.

Трагедыя адбылася ў «рабочым доме» — жыллі, якое даюць людзям у складанай жыццёвай сітуацыі ў абмен на працу. Расіянін Яўген Мешчаракоў, які быў там за старшага, пасяліў на начлег незнаёмага мужчыну, грамадзяніна Беларусі Д.Ю. Беларус з 2010 года зарабляў у Маскоўскай вобласці, часта злоўжываў алкаголем.

Быў моцна п'яны ён і гэтым разам. Ноччу хроп і размаўляў у сне, чым замінаў іншым насельнікам дома спаць.

Мешчаракоў некалькі разоў заходзіў у пакой патрабаваць цішыні. Калі просьбы не дапамаглі, ён нанёс мужчыну не менш за пяць удараў рукамі ў галаву — паводле сведкі, чуваць было характэрныя гукі ўдараў праз сцяну. Пацярпелы заціх. Пазней Мешчаракоў з дапамогай іншага насельніка дома перанёс яго, ужо акрываўленага, у суседні, цяплейшы пакой і пакінуў да раніцы. Раніцай, каля 5 гадзін, ён зразумеў, што мужчына не дыхае, і выклікаў хуткую — тая канстатавала смерць беларуса.

Судова-медыцынская экспертыза выявіла ў Д. Ю. закрытую чэрапна-мазгавую траўму з субдуральнай гематомай, якая прывяла да сціскання мозгу і была прамой прычынай смерці. 

Мешчаракоў прызнаў віну. Яму прысудзілі 7 гадоў калоніі строгага рэжыму за наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, якое з неасцярожнасці прывяло да смерці.

Каментары5

  • Этна
    11.07.2026
    А потым Мешчаракоу пайшоу на СВО.
  • Макс
    11.07.2026
    А с чего новость 23 года публикуется в 26
  • Ёсік
    11.07.2026
    Макс, следства складанае было, няма ў іх часу займацца бытавымі забойствамі.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома6

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома6

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць