Усяго патроху

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Як гэта працуе?

Фота: Soey Studio / vecteezy.com

Пра неардынарны і эфектыўны спосаб адвадзіць вос расказвае Focus.de.

Трэба зрабіць імітацыю асінага гнязда са звычайнага папяровага пакета. Для гэтага дастаткова ўзяць карычневы або шэры папяровы пакет, моцна яго змяць, надаўшы форму, якая будзе нагадваць гняздо, і павесіць каля месца, дзе людзі ядуць або адпачываюць.

Ідэя ў тым, што такая канструкцыя можа выглядаць для вос як ужо занятае гняздо. Лічыцца, што гэта прымусіць частку насякомых шукаць іншае месца.

Папяровы мяшок, які імітуе асінае гняздо. Скрын відэа: chip.de

Калі размясціць такую імітацыю загадзя, яна таксама можа перашкодзіць восам пабудаваць гняздо каля дома або ў садзе.

Калі восы асабліва настойліва наведваюць вас, можна паспрабаваць выкарыстоўваць адразу некалькі метадаў. Напрыклад, у дадатак да папяровага мяшка можна паставіць на стол расліну базіліку, вакол месца, дзе ядуць, раскласці скрылікі лімона, а на некаторай адлегласці пакласці крыху салодкай садавіны, напрыклад, гронку вінаграду.

Восы — важная частка экасістэмы. Таму спецыялісты раяць спачатку выкарыстоўваць бяспечныя спосабы, якія дазваляюць проста адвадзіць насякомых, а не знішчаць іх.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць