Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па ўказанні адміністрацыі кіраўніка ЗША Дональда Трампа можа засяліць Данбас выхадцамі з Ізраіля. Пра гэта ў сваім аўтарскім блогу ў чарнасоценнай газеце «Завтра» напісаў дарадца прэзідэнта Расіі па пытаннях рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі Сяргей Глазьеў.
«Я не выключаю, напрыклад, магчымасці масавага пераезду на «зачышчаныя» ад рускага насельніцтва землі паўднёва-усходу Украіны жыхароў Зямлі запаветнай, якія стаміліся ад перманентнай вайны на Блізкім Усходзе — а таксама хрысціян, што бягуць з Еўропы, якая ісламізуецца», — заявіў Глазьеў.
Ён дадаў, што Зяленскі можа пайсці і па іншым сцэнары — гэта будзе залежаць ад раскладу сіл і інтарэсаў Захаду. Аднак нязменным, на думку палітыка, застанецца толькі русафобскі характар украінскіх уладаў.