Ад рэдакцыі2222

Гэта наша свята і наша Перамога

Гэта нашы дзяды ваявалі. Яшчэ невядома, кім былі дзяды, скажам, тых беснаватых матацыклістаў з імперскімі стужкамі. А нашы прадзеды — мы кожны сваіх ведаем, колькі яны нацярпеліся і дзе паляглі. 

Таму гэта наша свята і наша Перамога. Гэта была перамога беларусаў і рускіх, украінцаў і палякаў, амерыканцаў і яўрэяў. Нашых з вамі прадзедаў. І як яны праводзілі 9 Мая, мы таксама ведаем, і ці насілі на гэты дзень якія стужкі.

У сваёй геніяльнай аповесці «Мёртвым не баліць» Васіль Быкаў апісаў такіх розных ветэранаў і такую розную памяць. Сам Быкаў, нагадаю, прайшоў усю вайну і цудам застаўся жывы. Успамінаюцца ў гэты дзень светлай памяці партызанскі камандзір Пятро Машэраў, партызаны Аляксей Карпюк, Янка Брыль і Валянцін Тарас, разведчык Фёдар Янкоўскі, артылерыст Іван Шамякін і мільёны такіх, як яны, успамінаюцца гандляркі і паэты, дактары і сяляне, што перажылі страшныя гады, ваюючы, сеючы хлеб або ратуючы людзей.

Нельга аддаваць Дзень Перамогі шушары. Гэта не значыць, што трэба браць удзел у фальшывых мерапрыемствах. Але гэта значыць, што сярод іншых еўрапейскіх сцягоў у гэты дзень па праве ўздымаецца і беларускі. Сярод іншых моў у гэты дзень павінна гучаць і беларуская, на якой гаварылі пераможцы-беларусы.

Каментары22

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць