Пажарныя выратавалі кацяня, што памірала, з дапамогай кіслароднай маскі ВІДЭА
У аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс пажарныя рэанімавалі кацяня, паведамляе Daily Mail.
Інцыдэнт адбыўся раніцай у аўторак, 7 мая, у горадзе Ві Ваа. Пажарным паведамілі, што кацяня захрасла ў ліўневай трубе пад бетоннай дарожкай. Ім удалося дастаць жывёлу і аказаць яму дапамогу.
На запісы відаць, што пажарным прыйшлося пайсці на крайнія меры і правесці жывёле сардэчна-лёгачную рэанімацыю, а таксама скарыстацца кіслароднай маскай, каб прывесці кацяня ў прытомнасць. Па словах ратавальнікаў, яны зрабілі тое ж самае, што і для выратавання чалавека, толькі ў значна меншых маштабах.
Мокрую жывёлу высушылі, загарнулі ў цёплую вопратку і даставілі ў ветэрынарную клініку. Цяпер яго здароўю нішто не пагражае.
Адзін з мясцовых жыхароў узяў кацяня сабе.
-
Дзіўна заплямлены Гігін сфатаграфаваўся з удзельніцамі вернападданага аўтапрабегу
-
Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася
-
Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі
Каментары