Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што са станам яе здароўя усё ў парадку. Пра гэта яна распавяла ў кулуарах саміту G20 у Осака, перадае РБК са спасылкай на Spiegel.
«Я перакананая, што тая рэакцыя як з'явілася, так сама і пройдзе. Мне няма чаго асабліва сказаць. Але я ў парадку», — адказала яна на пытанне з нагоды дрыжыкаў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
Падчас сустрэчы 27 чэрвеня Меркель стала моцна дрыжаць. Яе прэс-сакратар казала, што з канцлерам усё добра.
Падобны выпадак адбыўся 18 чэрвеня ў час сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пасля Меркель сказала, што выпіла тры шклянкі вады і ёй стала лепш.
Каментары