Мінчук пералез праз калючы дрот і разбіў рукамі шкло ў Цэнтральным РУУС
Каля 13:10 на тэрыторыю Цэнтральнага РУУС Мінска прабраўся 25-гадовы жыхар сталіцы, паведамляе міліцыя.
Ён пералез праз плот з калючым дротам, падбег да дзвярэй будынка і рукамі разбіў у ім шкло.
Міліцыянты затрымалі хулігана. Яго адвезлі ў бальніцу, бо на целе былі парэзы ад дроту і разбітага шкла.
Як мяркуецца, правапарушальнік знаходзіўся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення.
Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства. А ўчора адзначаў свой дзень нараджэння.
Каментары