Улада44

Масква прыйшла на дапамогу

Расія пазычае Беларусі яшчэ $1 млрд раней запланаванага. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 30 студзеня па выніках сустрэчы з Сяргеем Сідорскім. Узамен быў падпісаны «супольны план дзеянняў».

Расія паскорыць выдачу другога крэдытнага траншу Беларусі ў памеры 1 млрд. долараў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 30 студзеня па выніках пасяджэння савета міністраў саюзнай дзяржавы, паведамляе РІА Новости.

Першы транш расійскага крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў паступіў на рахунак Мінфіна Беларусі 18 лістапада 2008 года. Дзяржаўны крэдыт Расіі выдзелены на 15 гадоў па стаўцы Libor плюс 3% гадавых з адтэрміноўкай пагашэння асноўнага доўгу на пяць гадоў.

Планавалася, што другі транш крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў будзе пералічаны Беларусі да канца лютага 2009 года
пасля падпісання праграмы сумесных дзеянняў па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва.

Аднак, як заявіў сёння У.Пуцін, бакі дамовіліся паскорыць выдачу другога траншу крэдыту Беларусі.

Узамен быў падпісаны «супольны план дзеянняў па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу».

Пуцін таксама паведаміў, што кіраўнікі Цэнтрабанка Расіі і Нацыянальнага банка Беларусі падрабязна абмеркавалі сумесныя дзеянні па стварэнні адзінай валюты і наданні расійскаму рублю якасці рэгіянальнай рэзервовай валюты. «У цэлым тавараабарот Расіі і Беларусі забяспечваецца ў рублях на 55-60%. Пры гэтым экспарт з Беларусі ў Расію складае 90% у рублях, з Расіі ў Беларусь — на 45% у рублях», — сказаў Пуцін.

Пільная патрэба ў чарговым траншы расійскага крэдыту пацвярджае звесткі пра гіганцкія праблемы ў беларускай фінансавай сістэме.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы7

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

Каб даць рады паліўным праблемам, Расія пачала закупляць бензін у азіяцкіх краін1

З'явілася ВІДЭА з месца трапляння дрона ў беларускі аўтобус6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы7

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць