Улада55

Лукашэнка і Зяленскі пагаварылі па тэлефоне

Сёння адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Украіны, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў украінскага калегу з паспяховым правядзеннем палітычных кампаній, пажадаўшы поспехаў у фарміраванні органаў улады і ў цэлым у далейшай працы.

Уладзімір Зяленскі яшчэ раз пацвердзіў запрашэнне, скіраванае раней на адрас кіраўніка беларускай дзяржавы, наведаць Украіну ў рамках II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбудзецца ў кастрычніку гэтага года ў Жытоміры. Лукашэнка запрашэнне прыняў.

Акрамя таго, Зяленскі падрабязна распавёў пра сітуацыю ў Данбасе і падзякаваў Лукашэнку за арганізацыю эфектыўнай перамоўнай пляцоўкі і ў цэлым за тую ролю, якую адыгрывае Беларусь у справе ўрэгулявання канфлікту.

Беларускі лідар у сваю чаргу запэўніў, што Мінск працягне і ў далейшым прыкладаць усе намаганні для ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне, і Украіна заўсёды можа разлічваць на Беларусь як краіну - прыхільніцу мірных ініцыятыў і працэсаў.

Асобна былі абмеркаваныя пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння і гандлю, у прыватнасці развіццё супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі.

Яшчэ адной асобнай тэмай размовы стала ўзаемадзеянне і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі абедзвюх краін у энергетычнай сферы.

Зяленскі павіншаваў Лукашэнку з бліскучым правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў. Лукашэнка ў адказ павіншаваў калегу з высокім вынікам украінскай зборнай.

У фінале размовы Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Украіны наведаць Беларусь у любы час і ў любым фармаце. Зяленскі гэта запрашэнне з задавальненнем прыняў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Даволі крута!» Вінаградаў апублічыў, колькі грошай і дапамогі атрымаў як вызвалены палітвязень32

«Абгрунтаваны спосаб ліквідацыі аварыйнай пагрозы і навядзення парадку». Мінаблвыканкам падтрымаў знос царквы XIX стагоддзя — ці не першы за апошнія паўстагоддзя6

На Wildberries моцна выраслі продажы тавараў з беларускімі матывамі3

На пажары пад Петрыкавам загінулі два чалавекі. Кампанія з пяці чалавек прыехала туды на адпачынак

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць