Галоўны трэнер футбольнай зборнай: Заўзятары павінна павярнуцца да нас тварам
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Міхаіл Мархель ацаніў свой дэбют на чале нацыянальнай каманды, паведамляе Tribuna.com
— Як ацэніце дэбют у зборнай?
— Перамога над Эстоніяй (2:1) вельмі важная для ўсяго беларускага футболу. Зборная даўно не выйгравала, усе зачакаліся. Думаю, пасля гэтай перамогі заўзятары павінны да нас павярнуцца тварам і падтрымаць нас у будучых матчах. Вядома, пераважае вынік.
Наступныя дзве гульні адбору на Еўра-2020 зборная Беларусі правядзе ў Мінску.
10 кастрычніка супраць Эстоніі, а 13 кастрычніка супраць Нідэрландаў з зорнымі Вірджылам ван Дэйкам, Жоржыньё Вейналдумам, Матэйсам дэ Лігтам і братамі дэ Ёнгамі.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары