Грамадства1010

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам

Большасць з іх маскіруюцца пад беларусаў, але некаторыя сябе выдаюць.

Мікалай Статкевіч на нейтральнай паласе памежнага пераходу. Скрыншот з відэа анлайн-камеры пагранперахода Каменны Лог

У платных каментатараў, задача якіх — стварэнне ілюзіі грамадскай думкі ў сеціве, з'явілася новая ўстаноўка адносна Мікалая Статкевіча. Нагадаем, што беларускі палітвязень не згадзіўся на дэпартацыю з Беларусі, высадзіў дзверы аўтобуса і выскачыў у нейтральнай зоне.

Спачатку боты адмаўлялі гэты факт і распаўсюджвалі фэйк, што колішні кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў Літве. Пасля яны памянялі меседж на «ён нікому са змагароў не трэба». Яшчэ пазней яны акцэнтавалі «псаванне маёмасці». Цяпер прыйшла іншая метадычка.

Платным каментатарам загадана сцвярджаць, што «Статкевіч не лідар», а таксама ўбіваць клін паміж 69‑гадовым палітыкам і Святланай ды Сяргеем Ціханоўскімі.

«У нас адзін лідар, Лукашэнка!», «У нас адзін лідар. І гэта Бацька!», «Наш лідар — Лукашэнка!», «У нас адзін лідар — Лукашэнка!», «У Беларусі адзін лідар, і ён дома», «У нас ёсць Бацька», — пішуць яны.

Пры гэтым боты масава згадваюць Святлану і Сяргея Ціханоўскіх:

«У нас адзін прэзідэнт і лідар. Наш Бацька. Ніхто і няма чаго бударажыць наш народ разам з Ціханоўскімі», «А колькі ў вас лідараў — двое Ціханоўскіх і гэты? Я ведаю аднаго Лукашэнку!»

Яшчэ адзін тэзіс, які прасоўваецца ў каментарах, — што нібыта апазіцыя расколатая і ў ёй няма адзінства:

«Яшчэ адзін лідар. Ціханоўская не зразумее», «А хто тады Света, калі Статкевіч лідар краіны…», «Кожны другі выпушчаны з турмы — лідар… А што скажуць астатнія», «Вызначцеся, хто ваш лідар — Ціханоўская ці Статкевіч», «Дык вы прызнаеце, што Светка і Сярожа не лідары!?», «А Шветка? Яна ўжо не лідар?», «Ці не зашмат «лідараў»?», «І? Хто лідар? Ці не зашмат чалавекаў у лідары сябе хочуць? Можа, пара з нябёсаў на зямлю ўпасці?».

Значная колькасць каментароў паўтарае пасланне: «Чый ён лідар?».

Боты маюць інструкцыі і ўсяляк зневажаць Мікалая Статкевіча, сцвярджаючы, што «месца яму ў Навінках» (Навінкі — гэта псіханеўралагічны дыспансер у прыгарадзе Мінска) і што Статкевіч «пры любой уладзе шукае, да чаго прычапіцца» — хоць ніякай іншай улады, акрамя лукашэнкаўскай, у Беларусі ўжо 31 год няма.

Вось якія абразы пішуць платныя каментатары: «чмо грашовае», «бандыт і здраднік», «агентура Захаду», «урка», «тэрарыст», «лідар катлет».

Хоць большасць ботаў імкнецца маскіравацца пад беларусаў, некаторыя выдаюць сябе, робячы памылкі ў напісанні не толькі назвы краіны, але і прозвішча дыктатара:

«Кто это? Чей это лидер. У нас в Белоруссии один лидер — батька! Александр Григорьевич Лукашенко!»

«Неужели этот Статкевич не понимает, что его использует Запад для разрушения Белоруссии. Наглядный пример Украина»

«Какой он лидер? Лидер у нас онин это лукошенко и других лидеров не надо».

@nashaniva

Як расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам. У іх адна мэта: стварыць ілюзію грамадскай думкі пра палітвязня і пасварыць апазіцыю.

♬ Oblivion NPC - Brandon

Каментары10

  • Ваш кэп
    17.09.2025
    «чмо грашовае», «бандыт і здраднік», «агентура Усходу», «урка», «тэрарыст»
    А не дрэнна яны папрацавалi, дакладна так трэба называць лукашэнку.
  • Стары мем :)
    17.09.2025
    "Да не бомбит у меня!!!"
    або
    "Я три дня гналась за вами, чтобы сказать, как вы мне безразличны"
  • Барадзед
    17.09.2025
    Кто сейчас помнит, как звали того повара, который создал чвк Вагнер и эти ботофермы?

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць