Свет11

Камары ў ЗША пераносяць смяротны для чалавека вірус — сёлета ўжо ёсць дзве ахвяры

У Злучаных Штатах зарэгістравана ўжо больш за дзесятак выпадкаў заражэння вірусам усходняга энцэфаламіеліту коней EEE. Пераносчыкамі гэтай небяспечнай інфекцыі, якая прывяла ўжо да дзвюх смерцяў, з'яўляюцца камары, паведамляе Бі-бі-сі. 

EEE, або ўсходні конскі энцэфаліт, як яшчэ называюць гэта рэдкае, але вельмі сур'ёзнае захворванне, можа нанесці істотны ўрон пагалоўю жывёлы, а ў выпадку заражэння людзей прыводзіць да незваротных парушэнняў у рабоце мозгу і часам да змены асобы, а нярэдка і смяротнага канца.

Вірус EEE невылечны, аднак у выпадку ранняй дыягностыкі, пакуль ён не дасягнуў мозга, паспяховае лячэнне магчыма. Траціна інфіцыраваных, як правіла, памірае праз некалькі тыдняў пасля заражэння ці праз некалькі гадоў з-за паражэння мозгу ці іншых фізіялагічных фактараў.

Часцей за ўсё камары-носьбіты віруса сустракаюцца ў паўночна-ўсходніх штатах у багністых і лясістых раёнах з позняй вясны па раннюю восень, а таксама і ў паўднёвых штатах зімой.

У гэтым годзе колькасць заражэнняў чалавека вірусам ЕЕЕ ўжо прыкметна перавысіла сярэднегадавыя 5—10.

У штаце Масачусетс, дзе ў пачатку жніўня быў адзначаны першы ў гэтым годзе ў ЗША выпадак, агулам заразілася 7 чалавек, адна жанчына памерла, пяцігадовая дзяўчынка застаецца ў крытычным стане. Прынамсі 3 чалавекі захварэлі ў Мічыгане, адзін памёр. Пад падазрэннем былі яшчэ 4 чалавекі. Але ў іх выпадку дыягназ не пацвердзіўся. У Нью-Джэрсі зарэгістраваны адзін выпадак заражэння сярод людзей і множныя заражэнні коней, якіх прыйшлося ўсыпіць. Адзін выпадак заражэння вірусам ЕЕЕ адзначаны ў Род-Айлендзе. У Індзіане паведамляюць пра захворванні коней. Прынамсі па адным выпадку заражэння коней вірусам ЕЕЕ зарэгістравана ў штаце Агаё і акрузе Ёрк штата Мэн. У штаце Нью-Ёрк вірусам зараджаны адзін конь і два камарыныя балоты ў раёне Сіракуз.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць