Здарэнні11

Чарапаха ў Вялікабрытаніі збегла ад гаспадыні. За 15 месяцаў яна прапаўзла некалькі кварталаў

Upi

Жыхарка Вялікабрытаніі Кэтрын Пейнтэр знайшла чарапаху праз 15 месяцаў за некалькі кварталаў ад уласнага дома. Пра гэта паведамляе сайт UPI.

Жыхары аднаго з дамоў у Рэйсберы (графства Беркшыр) пабачылі ў сваім садзе чарапаху і паведамілі пра знаходку супрацоўніку Каралеўскага таварыства абароны жывёл ад жорсткага абыходжання Карлу Хоўну.

Хоўн забраў чарапаху. Яна не была чыпаваная, але дзякуючы сацсеткам удалося высветліць, што жывёла належыць Пейнтэр.

Жанчына паведаміла ўладам, што яе чарапаха Сібіла збегла з дома каля 15 месяцаў таму. Пейнтэр жыве за некалькі кварталаў ад сада, дзе была знойдзена рэптылія. Па словах гаспадыні жывёлы, пасля доўгіх спроб знайсці чарапаху яна не спадзявалася ўбачыць гадаванку зноў. Пейнтэр апазнала жывёлу на фотаздымках па плямы на панцыры. Яна сцвярджае, што за 15 месяцаў чарапаха зусім не змянілася.

Пейнтер забрала Сібіл з цэнтра ператрымкі жывёл і адвезла дахаты, дзе яна трымае яшчэ чатырох чарапах. Яна збіраецца чыпаваць гадаванца на выпадак, калі чарапаха зноў уцячэ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць