Начны Брэст.
У Брэсце з'явілася новая арт-прастора: з вялізным падвалам, незвычайным інтэр'ерам і вялікім дваром. Яна называецца «Кансерва», бо размясцілася на тэрыторыі былога кансервавага завода на вуліцы Куйбышава.

У гэтыя дні ў ёй праходзіць выстава сучаснай беларускай фатаграфіі.

Як паведамляе гарадскі сайт binkl.by, ініцыятар стварэння «Кансервы» — Кацярына Паўловіч. «Мы хочам удыхнуць жыццё ў гэтае месца, паглядзець, як яно працуе», — сказала яна ў інтэрв'ю сайту. Мастацтва, стрыт-фуд, моды, урбанізм — яе стваральнікі абяцаюць цікавіцца ўсім.

За апошнія гады ў Брэсце адкрылася прастора цэнтра «Дзедзіч», дзейнічае культурная майстэрня «Грунтоўня», у якой праходзілі заняткі клуба «Мовананова». Існуе тэатр «Крылы Халопа». Брэст уражвае не толькі інтэнсіўным клубным і філарманічным жыццём і шматлікімі кавярнямі ў цэнтры, але і гэтым культурным бумам.
-
Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч
-
Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі
-
У Мінску зносяць міжваенную бальніцу працы французскага архітэктара. Знішчыць помнік дапамагалі два мясцовыя акадэмікі

Каментары