Улада

Біскуп Дзям’янка – новы кіраўнік Касьцёлу

Вялікі кардынал Сьвёнтак сыходзіць.

Кардынал, які беларусізаваў Касьцёл. Кардынал, які прайшоў камэру сьмяротнікаў Берасьцейскай турмы і савецкі канцлягер. Ён сыходзіць у 92 гады. Вялікі кардынал – чытайце пра яго ў наступным нумары «НН».

Папа Бэнэдыкт XVI вызваліў з пасады кіраўніка Каталіцкае Царквы ў Беларусі кардынала Казімера Сьвёнтка, мітрапаліта Менска-Магілёўскага на грунце канону 401 параграфу 1 кодэксу кананічнага права.

Разам з тым, сьвяты айцец прызначыў Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесьвійскага і дапаможнага Менска-Магілёўскага, апостальскім адміністратарам sede vacante i ad nutum Sanctae Sedis названай мітрапалітальнай сталіцы. Сёньня ж біскуп Дзям’янка (на фота) прыме высокую пасаду, даручаную яму святым айцом.

Казімер Сьвёнтак, арцыбіскуп на пэнсіі, якому 21 кастрычніка гэтага году споўніцца 92 гады, працягне выконваць абавязкі Пінскага апостальскага адміністратара ad nutum Sanctae Sedis.

На пленарным пасяджэньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў пасада старшыні была даверана Аляксандру Кашкевічу, біскупу Гарадзенскаму, які да гэтага часу быў намесьнікам старшыні. Пасаду намесьніка старшыні заняў Уладзіслаў Блін, біскуп Віцебскі.

Казімер Сьвёнтак нарадзіўся ў 1914 годзе. З 1991 г. арцыбіскуп, з 1994 г. кардынал.

Паводле catholic.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць