Грамадства4141

Беларусцы забаранілі разгарнуць шалік з «Пагоняй» на нямецкім стадыёне. Каментар АБФФ

Інцыдэнт адбыўся 16 лістапада падчас матча Германія — Беларусь на стадыёне Borussia Park у нямецкім Мёнхенгладбаху.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала заўзятарка зборнай Беларусі Алеся Белановіч-Петц.

«У мінулую суботу, 16 лістапада, я знаходзілася на матчы Германія — Беларусь на стадыёне Borussia Park. Напрыканцы матча, на выхадзе з прыбіральні (блок 11), да мяне падбегла супрацоўніца аховы, разгарнула мой шалік і, паказаўшы на «Пагоню», заявіла, што на маім шаліку «забаронены сімвал». На маю просьбу растлумачыць, дзе і калі гэты сімвал стаў забароненым, я не атрымала адказу. Толькі разгублены паўтор: «Гэта забаронена».

«Я вярнулася на сваё месца на стадыёне, услед за мной рушылі супрацоўніцы стадыёна і выклікалі цэлы атрад сцюардаў на дапамогу. Там мяне зноў папрасілі зняць «забаронены сімвал». Здаць шалік я адмовілася, пасля чаго мне сталі пагражаць вывесці са стадыёна».

Заўзятарка адзначае, што пра падобныя здарэнні ёй расказвалі і яе сябры з гасцявога сектара. У адных забралі сцягі, іншых нават не пусцілі на стадыён.

Заўзятары мяркуюць, што такое магло адбыцца толькі па просьбе прадстаўнікоў афіцыйнай беларускай дэлегацыі. Падобныя прэцэдэнты здараліся раней. 

Яны сцвярджаюць, што падчас папярэдняй гульні ў Эстоніі мясцовыя сцюарды атрымалі інструкцыю і не пускалі людзей на стадыён з бел-чырвона-белымі сцягамі і «Пагоняй». Фанаты былі вымушаныя праносіць сімволіку пад адзеннем. 

«АБФФ не накіроўвала афіцыйных лістоў, якія тычацца сімволікі ні ў Нямецкі футбольны саюз, ні ў федэрацыю футбола Чарнагорыі», — запэўніваюць «Нашу Ніву» ў прэс-службе АБФФ.

У арганізацыі дадаюць, што звярталіся да арганізатараў матча ў Германіі толькі з просьбай узмацніць меры бяспекі на ўваходзе ў фанацкі сектар, каб заўзятары не пранеслі піратэхніку. Бо пасля гульні ў Эстоніі на федэрацыю наклалі санкцыі.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары52

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вінавацяць УСУ ва ўдары па інтэрнаце з падлеткамі. Украінцы адмаўляюць4

У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай1

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ2

У Расіі цалкам забаранілі армянскую мінералку «Джэрмук»5

«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма20

Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце1

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары52

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць