Грамадства

Фэстываль сельскага турызму ў севярынцаўскіх мясьцінах

16 чэрвеня ў вёсцы Забор’е Расонскага раёну Віцебскай вобласьці пачаўся ІІ Фэстываль сельскага турызму. Чакаецца ўдзел арганізатараў агра- і экаадпачынку з многіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама прадстаўнікоў выканаўчай улады розных узроўняў.

16 чэрвеня ў вёсцы Забор’е Расонскага раёну Віцебскай вобласьці пачаўся ІІ Фэстываль сельскага турызму. Чакаецца ўдзел арганізатараў агра- і экаадпачынку з многіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама прадстаўнікоў выканаўчай улады розных узроўняў. Цягам трох дзён яны будуць абменьвацца досьведам разьвіцьця агратурыстычных гаспадарак. Як паведамілі карэспандэнту www.belngo.info у прадстаўніцтве Аб’яднаных Нацыяў у Беларусі, на «Заборскiм фэсце - 2006» будуць прадстаўленыя вынікі падтрымкі сельскага адпачынку ў межах праекту Праграмы разьвіцьця ААН па экалягічна ўстойлівым разьвіцьці рэгіёну «Белавежская пушча». Праграма ахоплівае Камянецкі і Пружанскі раёны Берасьцейшчыны ды Ваўкавыскі, Зэльвенскі і Свіслацкі раёны Гарадзеншчыны.

На фэстывалі будуць паказаныя турыстычныя трасы і зялёныя маршруты па мясцовых азёрах і заказніках; пройдзе прэзэнтацыя сядзібы «Баброва хата» ў вёсцы Ўклеенка. Будуць працаваць гандаль і выстава-кірамаш народных рамёстваў. Чакаецца разнастайная мастацкая і спартыўная праграма. Напрыклад, на сьвяце можна будзе пабачыць старадаўнія абрады нашых прашчураў: разьвітаньне з рэкрутам, дажынкі, адведкі немаўляці.

Вітальд Гамбровіч, belngo.info

Расклад аўтобусаў па ўсёй краіне

Мапы ўсёй краіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць