Грамадства

Ня хочаце згубіць бацькаву хату – рамантуйце яе

З пакінутымі дамамі ў вёсках разбіраюцца сельскія саветы: калі не заявіць пра свае правы, спадчыны можна пазбавіцца.

Дамы без дагляду – наступства вымірання вёсак. Старыя адыходзяць, а спадчыннікам часта непатрэбна нерухомасць на сяле. Моладзь заставацца там не хоча. Аддаленыя і маланаселеныя пункты знікаюць з карты Беларусі.

Вызначайцеся, спадарства, часу засталося мала!

На вуліцах нават цэнтраў гаспадарак хапае безгаспадарных, трухлявых дамоў. Яны не толькі псуюць знешні выгляд вуліцы. Вакол кінутых будынкаў адразу ўтвараюцца сметнікі, зямля зарастае пустазеллем, а сама пабудова становіцца прытулкам для п'яніц. Аматары выпіць звычайна паляць, а гэта небяспечна: пажар можа закрануць і суседнія дамы.

Аднак у большасці выпадкаў мясцовыя ўлады не маюць права распарадзіцца пустымі хатамі, бо фармальна яны маюць уладальнікаў. Нават руіны прыбраць не могуць: гаспадар ў любы момант заявіць аб сваім жаданні будавацца нанова на зямельным участку і – трэба яму ісьці насустрач...

Цяпер сельскія саветы пачалі наводзіць парадак у гэтай справе. Паводле указа Аляксандра Лукашэнкі, да 1 ліпеня трэба стварыць адпаведныя рэестры. Для гэтага ўласнікам, якія не жывуць у доме пастаянна, прапанавана заявіць аб сваіх правах у сельскія саветы. Са свайго боку, апошнія таксама шукаюць гаспадароў і спадчыннікаў, якія з'ехалі хто куды і не цікавяцца сваёй занядбанай уласнасцю... Ім трэба канчаткова вызначыцца: альбо даглядаць свой дом і навакольную тэрыторыю, альбо прадаць.

Адным – ладная капейка, іншым – галаўны боль...

Ідэя мець летні дом у вёсцы мае вялікую папулярнасць у гараджан. Канечне, найбольшым попытам карыстаюцца хаты ў тых вёсках, якія паблізу гарадоў, альбо маюць побач чыгунку і добрае аўтатранспартнае абслугоўванне. У лік патрабаванняў да лецішча на адно з першых месцаў жыхары Магілёўшчыны таксама ставяць радыяцыйную бяспеку: жытло павінна быць у чыстай зоне. Цэны на такую нерухомасць немалыя.

Напрыклад, у Гарбавіцкім сельскім савеце дамы каштуюць ад тысячы долараў і вышэй. Гэта Чавускі раён – непадалёк ад Магілёва, асноўнай трасы і чыгуначнай станцыі. Тут ёсць толькі каля трох дзесяткаў пустых дамоў, і іх гаспадары паспяшаліся заявіць аб сваім праве на ўласнасць.

А ў Фашчаўскім сельскім савеце, які ў Шклоўскім раёне, налічваецца каля сотні пустых і паўразбураных дамоў. Цэнтр – вёска Фашчаўка, якая знаходзіцца ў некалькіх дзесятках кіламетраў і ад Шклова, і ад Магілёва. Таму тут дом можна набыць ад 300 долараў.

Што чакае хаты, якія забяруць сельсаветы

У кожным сельскім раёне створаны камісіі па навядзенню парадка ў населеных пунтах. Яны будуць вырашаць лёс тых пабудоў, гаспадары якіх не аб'явяцца. Калі безгаспадарныя будынкі месцяцца ў аграгарадках, туды хутчэй за ўсё пераселяць жыхароў малых і аддаленых вёсак. Танней прапанаваць чалавеку новае месца, чым наладжваць яго сацыяльнае абслугоўванне за шмат кіламетраў. Аднак хаты, якія патрабуюць значных грошай для рамонту, хутчэй за ўсё будуць руйнаваць, а зямлю, у залежнасці ад попыту, аддаваць прыватнікам альбо сельскім гаспадаркам і лясніцтвам.

Сяргей Гутарэвіч, Bulletinonline.org

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі5

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць