Улада1616

Мясніковіча адпраўляюць на працу ў Маскву

Фота Надзеі Бужан

Перспектывы старшынства Беларусі і прадстаўнікоў краіны ў інтэграцыйных аб'яднаннях на постсавецкай прасторы сталі галоўнай тэмай сённяшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, перадае БЕЛТА.

У лютым 2020 года старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе пяройдзе да Беларусі. Адначасова краіна атрымае права прызначыць на чатыры гады свайго старшыню Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Прадстаўнік Беларусі, Станіслаў Зась, таксама прызначаны генеральным сакратаром АДКБ з 1 студзеня 2020 года. Акрамя таго, краіна ў наступным годзе будзе старшынстваваць у Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы і сустаршынстававаць у СНД.

«Гаворка ідзе пра тое, што будучыя гады для нас вельмі ганаровыя і ў той жа час адказныя. Мы фактычна ўзначалілі увесь Савецкі Саюз, — сказаў ён. — Пры гэтым вы бачыце, якія інтэграцыйныя працэсы ідуць. Таму фактычна прыйдзецца цягнуць воз за ўсіх».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прапанова аб кандыдатуры Міхаіла Мясніковіча на пасаду старшыні Калегіі ЕЭК была старанна прааналізавана і падрыхтавана. «Вядома, мы думалі над тым, каго ж рэкамендаваць. Праўда, і жадаючыя былі, — адзначыў ён.

— Але я лічу, што гэта вам пад сілу, толькі вам. Бо ўсе кандыдатуры, якія мне давялося разглядаць, яны слабейшыя, менш дасведчаныя, менш дыпламатычныя. У вас усе гэтыя якасці ёсць».

Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што перад тым як канчаткова агучыць сваё рашэнне, праінфармаваў пра яго кіраўнікоў краін ЕАЭС.

«Мне трэба было напэўна, сур'ёзна пракансультавацца і падрыхтаваць сваіх калегаў, — растлумачыў ён. — Вы ж разумееце, што наш кандыдат павінен чатыры гады выконваць гэтыя абавязкі. Кандыдатуру прапануе прэзідэнт на наш эканамічны савет, дзе будуць сядзець кіраўнікі дзяржаў. І хацелася б, каб яны безумоўна ўспрынялі гэтую кандыдатуру. Непрыняцця няма. Я і ўчора размаўляў з шэрагам кіраўнікоў. многія вас ведаюць. Не шматлікія, а ўсе ведаюць. Такаеў (прэзідэнт Казахстана) больш ведае: вы працавалі ў аднолькавых пасадах. Мы з ім учора пагаварылі. Усе ўспрымаюць станоўча. Я лічу, з якога боку ні падыдзі, і ў асабістым стаўленні, гэта нядрэнна будзе для вас — папрацаваць там і прынесці карысць не толькі Беларусі, але і ўсёй нашай эканамічнай супольнасці».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць