У Мінску «Рэно» ўрэзаўся ў БМВ, а той — у ліхтар: шпіталізаваныя тры чалавекі

Фота ДАІ
Здарэнне адбылося каля 12:45 на захадзе Мінска, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Кіроўца «Рэно» рухаўся па вул.Глебкі з боку вул.Альшэўскага ў напрамку вул.Прытыцкага і на скрыжаванні з вул.Матусевіча сутыкнуўся з аўтамабілем «БМВ».
Ад удару аўтамабіль «БМВ» выехаў за межы праезнай часткі, дзе ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ кіроўца і 2 пасажыра аўтамабіля «БМВ» былі шпіталізаваныя.
Каментары