15-я вялікая прэс-канферэнцыя Уладзіміра Пуціна пачнецца апоўдні 19 снежня. На яе акрэдытавана рэкордная колькасць журналістаў — 1702 чалавекі.
Упершыню гэты фармат зносін з журналістамі быў апрабаваны ў 2001 годзе. У ходзе леташняга мерапрыемства, якое адбылося 20 снежня, Пуцін адказаў на 61 пытанне
Прычым сёлета журналістам паставілі абмежаванне на памер плакатаў. Дэпартамент акрэдытацыі і брыфінгаў упраўлення прэс-службы і інфармацыі прэзідэнта разаслаў усім акрэдытаваным карэспандэнтам просьбу ў ходзе размовы з прэзідэнтам Расіі не выкарыстоўваць плакаты памерам больш фармату А3 (297 × 420 міліметраў), паколькі гэта перашкаджае працы здымачных груп і фатографаў.
.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0