Здарэнні1010

Старшыню Мінскага раённага суда судзяць за злоўжыванне ўладай і крадзеж

Яшчэ ў 2017 годзе старшыню Мінскага раённага суда Аляксандра Хаванскага знялі з пасады за ўчынак, несумяшчальны з дзяржслужбай. Намеснік старшыні Вярхоўнага суда какетліва назваў гэта «парушэннем фінансавай дысцыпліны».

Цяпер Хаванскі на лаве падсудных. Яго вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі — былы суддзя можа сесці на 10 гадоў.

Пасяджэнне ідзе ў Вярхоўным судзе.

Хаванскі не пад вартай. Калі ўвайшоў у залу суда, пачаў гучна абурацца тым, што яго здымаюць, і закрываць твар тэчкай для папер.

Цікава, што экс-суддзя адмовіўся ад адвакатаў, вырашыў абараняць сябе самастойна. Прычым, падкрэсліў Хаванскі, гэта не звязана з матэрыяльнай сітуацыяй.

Спачатку ён хацеў, каб яго абараняла жонка, але яе, па словах Хаванскага, «незаконна адхілілі ад працэсу».

Ураджэнец Баранавіч, 54-гадовы Хаванскі за сваю кар`еру працаваў у Пухавічах, Мар’інай Горцы, узначальваў суд Пухавіцкага раёна. З 2009 года — старшыня суда Мінскага раёна. У 2016 годзе — вызвалены ад пасады. З таго ж 2016 года і па сёння экс-суддзя працуе памочнікам старшыні праўлення РРБ банка.

У Мінску жыве яго дачка, падкрэсліў экс-суддзя, сам ён жылплошчы ў сталіцы не мае.

«Жыў у службовай кватэры, пасля яе вызваліў. Маю толькі жыллё ў Мар’інай Горцы, якое набыў яшчэ ў 1995 годзе», — сказаў Хаванскі.

Працэс перанеслі ужо праз гадзіну пасля пачатку пасяджэння. Спачатку Хаванскі агучваў прэтэнзіі і хадайніцтвы: казаў пра няякасныя дзеянні следчых, пра сведку, якая казала, што Хаванскі дапамог уладкавацца на працу нейкаму М., але гэтыя паказанні пазней былі абвергнутыя.

«А на вочнай стаўцы яна прызналася, што агаварыла мяне!», — абураўся экс-суддзя. Па яго словах, пасля на гэтую сведку нават завялі крымінальную справу за махлярства, але трохі пазней справу закрылі. 

Таксама Хаванскі звярнуў увагу на надта ўжо пільную праверку. «Падчас праверкі дайшлі да дзедавай зямлі», казаў былы суддзя, па яго словах, следства нават цікавілася выплатамі яго сваякам, якія тым выдалі як вязням канцлагераў.

Пасля выступу абвінавачванага, пракурор папрасіў даць яму больш часу на падрыхтоўку да працэсу. Суд прыслухаўся і абвясціў перапынак да 10 сакавіка. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць