Свет

Падчас «супераўторка» на праймерыз у ЗША Байдэну спрагназавалі перамогу ў трох штатах

Але ў іншых штатах галасы яшчэ не падлічаныя.

flickr.com

Былому віцэ-прэзідэнту ЗША Джо Байдэну спрагназавалі перамогу ў праймерыз у трох амерыканскіх штатах.

Паведамляецца, што Байдэн выйграў першасныя выбары ў Вірджыніі (99 галасоў дэлегатаў на з'езд Дэмакратычнай партыі ў ліпені), Паўночнай Караліне (110) і Алабаме (52), а яго канкурэнт, сенатар ад штата Вермонт Берні Сандэрс, атрымаў перамогу на праймерыз у сваім штаце. Таксама газета паведамляе, што ў Самоа лідзіруе былы мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг.

Адзначаецца, што канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя пасля падліку ўсіх галасоў ва ўсіх штатах.

Паводле прагнозу CNN, Байдэн і Сандэрс лідзіруюць на першасных выбарах штаце Аклахома. Ад гэтага штата на з'езд дэмакратаў, дзе будзе названа імя суперніка Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе, вылучаюць 37 дэлегатаў.

У Масачусэтсы, па прагнозах тэлекампаніі, таксама пакуль не вызначыўся відавочны пераможца: за 91 голас дэлегатаў ад гэтага штата змагаюцца Байдэн, Сандэрс і сенатар ад Масачуcэтса Элізабэт Уорэн.

У штатах Мэн і Мінесота Байдэн і Сандэрс папярэдне атрымліваюць аднолькавую колькасць дэлегатаў.

У Тэнэсі Байдэн, Сандэрс і Блумберг атрымліваюць прыкладна роўную колькасць галасоў, паведаміла тэлекампанія CNN, адзначыўшы, што кожны з прэтэндэнтаў, згодна з першымі звесткамі, што паступаюць з выбарчых участкаў, атрымлівае каля 23% галасоў.

Раней паведамлялася, што галоўным супрацьстаяннем самага маштабнага дня галасавання на этапе адбору кандыдата ў прэзідэнты краіны ад Дэмакратычнай партыі з'яўляецца ўдзел у выбарах сенатара ад штата Вермонт Берні Сандэрса і былога віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна.

У «супераўторак», 3 сакавіка, праймерыз праходзяць у 14 штатах. Як правіла, пераможца «супераўторка» становіцца кандыдатам у прэзідэнты ЗША.

Выбары прэзідэнта пройдуць у лістападзе. 

Каментары

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць