Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры22

"Каты Ёзафа Рацынгера"

Сяргей Астравец піша на блогу пра сваю новую кнігу.

Вось і мінуў Дзень Ёзафа Рацынгера, як сказаў ксёндз у касьцёле. Самы час узгадаць мне пра сваю кніжку. Я йшоў у гэты дзень вуліцамі свайго гораду, якімі хаджу дваццаць пяць гадоў, ажно дваццаць пяць, палову жыцьця, абыходзіў горад. Я ўзіраўся ў фасады, у даты на іх, у крыжы на сьвятынях, у чарапічныя дахі, зрабіў некалькі кадраў.

Назва гэтая ўзьнікла экспромтам, звычайна для кнігі трымаеш дзьве-тры добрыя, якія табе вельмі падабаюцца. Таму я пазьней вагаўся, ці пакінуць яе? Мо’ варта ўзяць з шуфляды іншую, менш кідкую, прыкладам? Што сказаць, мне спадабалася, што новы Папа любіць катоў, зьдзівіла, што мнішкі забаранілі яму забраць іх у новыя -- папскія апартамэнты. Уласна кажучы, у кнізе маёй тры большыя апавяданьні, у якіх катэдральны касьцёл, гадзіньнік на званіцы, выбары Папы, успрынятыя з адлегласьці. Усе тры аповеды, між іншым, надрукавала “Наша Ніва”, як толькі яны былі напісаныя.

Прызнаюся, нячаста даводзіцца размаўляць з ксяндзамі прыватна. Але аднойчы я быў у касьцёле і мы гутарылі з вікарыем, ён не сьпяшаўся, я таксама і таму падумалася: а чаму б не пацікавіцца ў яго, як будзе гучаць назва маёй кнігі, ці ня здасца яму, скажам, непрымальнай? І вось я тлумачу яму аб чым хачу пачуць яго меркаваньне. Ясна, ён ня мог адразу так, ня ведаючы зьместу, напрыклад, сказаць грунтоўнае меркаваньне. Ён адказаў няпэўна. “Каты Ёзафа Рацынгера”? Гэта гледзячы як паглядзець, зь якога боку… І адразу расказаў мне показку. Вайна, Кракаў, немец арыштаваў маладога ксяндза, наставіў на яго рулю. Ксёндз гаворыць яму: не забівай мяне, бо я стану Папам Рымскім у будучыні. Папам? Ну, добра, а я тады за табой…

Знаеш, з ксяндзамі лёгка размаўляць, яны сучасныя. І показкі пра сябе могуць расказаць і ня толькі пра сябе. Вось апошняя, пачутая мною. Б’юцца на мяжы палякі зь беларусамі, скажам, у Брузгах. Абедзены перапынак. Сышліся разам (як калісьці пашпарты штампавалі супольна, яшчэ зусім нядаўна), закурылі. І ўзьнікла гутарка сама сабой на лінгвістычныя тэмы: як гучаць словы па-польску і па-беларуску. Вода? Вада. Хлеб? Хлеб. Цукер? Цукар. Суль? Соль. Ляс? Лес. Земя? Зямля. Дзевчына? Дзяўчына. Курва? Бл… І цо, хлопакі, о еднэ курвэ біемысе?! Халера!

Кнігі справа такая, на беларускай мове пагатоў: колькі чытачоў яшчэ знойдзецца, ці не давядзецца з часам каўбаскі на іх у лесе падсмажыць? Інтэрнэт іншая рэч, ясна. Нейк падлічыў, сам зьдзівіўся: за мінулы год у мае тэксты на блогу “Праз гарадзенскія акуляры” зазірнулі 106 тысяч разоў. Я не адгукаюся на падзеі, я пішу літаратурны дзёньнік, прыблізна ў форме эсэ, таму мяне не чытаюць абавязкова толькі ў першыя дні, а працягваюць і праз паўгады зазіраць, у выніку тэксты прачытваюць па 2-3 тысячы чалавек і болей. Кніжка лепей толькі тым, што сам аўтар можа ўзяць яе ў рукі. Спадзяюся, што й “Катоў Ёзафа Рацынгера” таксама.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць