Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Наша Бабілёнская вежа

Мяне часам пытаюцца сябры: калі можа здарыцца тое, пра што ты аднойчы напісаў альбо — ці доўга чакаць, калі наступіць падзея, аб якой мы прачыталі ў канкрэтным апавяданьні? Не сьпяшайцеся, кажу, Багдановіч заклікаў — «біце ў сэрцы іх, біце мячамі!», паняцьця ня маючы, калі зроблена будзе спроба, пагатоў, што сэрцы тыя акажуцца дробнымі валунамі з палеткаў Лявона Гушкі.

Караткевіч нагадаў нам пра дзікае паляваньне караля Стаха… Але ёсьць, ёсьць такое: ты напішаш, часам дзеля змрочнага жарту, а яно пачынае ажыцьцяўляцца ў рэчаіснасьці, набываючы рысы трагіфарсу, фантасмагорыі. Партыя ўскладала на баявы свой атрад з «пёрамі-штыхамі» канкрэтныя спадзяваньні ў гэтым рэчышчы. Але тады патрэбна была «лякіроўка рэчаіснасьці». Хаця гэта складаная матэрыя, працэс некіруемы. Алхімічная справа ў чымсьці.

Напрыклад, зрабілі сёлета фільм пра інтэрфэст гарадзенскі пад назвай -«Наша Бабілёнская вежа», у мяне гэта выклікала адно сьмех. У 2004-м я напісаў апавяданьне «Як мы збудавалі Бабілёнскую вежу» для Arche, затым яно трапіла ў кніжку «Кактэйль Молатава». Фінал там адпаведны: нашыя сябры з Народна-дэмакратычнай рэспублікі стрэлілі ракетай, якая пацэліла ў Бабілёнскую вежу хаўрусьнікаў, якія ўпарта пачалі яе адбудоўваць. Вось: адбудавалі. Слава Акцябру!

Альбо: напісаў эсэ крытычна-іранічнае, што наш даражэнькі аблвыканкам эканоміць грошы на шыльдзе ахоўнай. Чыноўнікі маюць палац, у якім маршал Жэром Банапарт меў штаб, там сталоўка для начальства, якую нядаўна перарабілі на кафэ, і служба ідэалягічная зьверху. Я аслупянеў, калі наступным разам убачыў шыльду на сьцяне. Беларускае слова часам таксама дзейнічае, яно — той шашаль або, хай, чарвяк, які жыве ў напампаванай сябрамі ўлады хімікатамі паўднёвай дыні. Гэтулькі слодычы, ліпкага соку, цукру-мядовічу, што сківіцы дранцьвеюць, аблічча крывіцца пачынае, ператвараецца ў грымасу, зрэшты гэта відавочна.

Тое, што робіцца ў Горадні, скажам, у пэўным сэнсе — у рэчышчы маіх патрабаваньняў. Калі ты — літаратар, ты жывеш у сьценах Старога гораду, паглыбляешся ў яго зьмест, ты выбудоўваеш пляны, якія яны ажыцьцяўляюць. Не абыходзіцца бяз выбрыкаў, зразумела, але ты цярпліва працягваеш сваю працу, бо выйсьця няма, іншага гораду ты ня маеш.

Што датычыць родных гоняў, досьледамі над імі займаюцца іншыя, і лёгіка, зьмест, падводныя плыні — літаратурны матэрыял, «апарынскі булён». Часам падзеі выпярэджваюць, часам літаратура. І тут кожны сам выбірае: ці пастку наперадзе схаваць ці абысьціся, скажам, абшытам. А тачка з гноем ужо была, жыцьцё не дачакалася літаратуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць