Здароўе88

База адрасоў хворых у публічным доступе і татальны кантроль. Як Сінгапуру ўдалося стрымаць Covid-19 — расказвае беларуска

Першы выпадак каранавіруса ў Сінгапуры зафіксавалі яшчэ 23 студзеня. На сёння такіх выпадкаў 212 — і ніводнай смерці.

Гэта пры тым, што шчыльнасць насельніцтва тут надзвычай высокая, а краіна — адзін з асноўных дзелавых партнёраў Кітая.

Сінгапур не ўводзіў татальны каранцін, але распрацаваў паслядоўную сістэму прафілактыкі, расказала беларуска Таццяна Івашэвіч, якая была ў Сінгапуры ў час пандэміі.

Фота Lily Banse, unsplash.com.

Каб не даць вірусу хутка распаўсюджвацца, дактары тут адсочваюць кожнага хворага і ланцужкі яго кантактаў.

І не толькі дактары.

Пра кожны выпадак мясцовая прэса дае падрабязную інфармацыю. Узрост хворага, ад каго і дзе заразіўся, дзе жыве, кім працуе, куды заходзіў. Ёсць нават мабільны дадатак, дзе адзначаны гэтыя адрасы. Каб кожны мог пільнавацца, калі ён быў у тым месцы ў той час.

Распісаны ўсе агмяні захворвання. Напрыклад, адна група — гэта тыя, хто святкаваў кітайскі Новы год у такім і такім рэстаране, другая — прыхаджане такой і такой царквы, трэцяя — супрацоўнікі такой і такой ІТ-кампаніі і г.д. Гэта ў тым ліку і для таго, каб людзі, якія магчыма кантактавалі з хворым, але выпалі з поля зроку медыкаў, самі звярнуліся ў шпіталь.

У Сінгапуры інфармацыю пра хворых (без называння імён) лічаць публічна важнай, а не медычнай таямніцай.

Сінгапурская газеты The Straits Times зрабіла мультымедыйны праект пра ўсе кейсы.

На ўваходзе ў фітнэс-цэнтры, храмы, адміністрацыйныя будынкі наведнікам мераюць тэмпературу і запісваюць іх дадзеныя ў журнал.

Калі раптам акажацца, што тут быў хворы на каранавірус, гэта дапаможа вылічыць кола кантактаў. Плюс па горадзе вісіць вельмі шмат камер відэаназірання — для вывучэння запісаў з іх на час пандэміі нанялі асобных «дэтэктываў».

Цяпер у крамах ажыятажу няма. Але першыя дні была паніка. Людзі змяталі з прылаўкаў прадукты, якія доўга захоўваюцца, туалетную паперу. Вырас попыт на… прэзерватывы.

Іх выкарыстоўвалі, як напалечнікі, каб націскаць на кнопку ў ліфце. Пасля на пакупкі ўлады ўвялі абмежаванні — у адны рукі адпускаць не больш за два пачкі рысу, чатыры — макароны, дзве ўпакоўкі туалетнай паперы і г.д.

Межаў Сінгапур не закрываў, але забараніў уезд тым, хто быў у краінах моцнага распаўюджвання эпідэміі — у Кітаі, Паўднёвай Карэі, Іране, Паўночнай Італіі (ад панядзелка у гэты спіс дададуцца Іспанія, Францыя і Германія). Забарона тычыцца ў тым ліку і транзітных рэйсаў.

У медустановы і пункты ўезда набралі часовых супрацоўнікаў, якія мераюць тэмпературу. Спецыяльнай адукацыі не патрабавалася — запрашалі любога, каму споўнілася 18.

Тым, хто паспрабуе схаваць свой стан здароўя, пагражае сур’ёзнае пакаранне — штраф да $7000 ці арышт на тэрмін да паўгода.

Фота Duy Nguyen, unsplash.com.

Трэба таксама ўлічваць, што ў Сінгапуры надзвычай эфектыўная медыцына (і высокі ўзровень даверу насельніцтва да яе), што дапамагае ратаваць хворых у крытычным стане.

Сінгапур — гэта горад-дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі з прыкладна 5,6 мільёна жыхароў. Гэта высокаразвітая краіна і пры гэтым паўаўтарытарны палітычны рэжым, адзіны такога кшталту сярод эканамічна перадавых краін.

Беларуска Таццяна Івашэвіч падарожнічае па Азіі і была ў Сінгапуры пару дзён таму. Яна падзялілася сваімі назіраннямі.

«На памежным кантролі ў аэрапорце задавалі пытанне пра наведаныя краіны за апошнія 14 дзён. Афіцэр уважліва разглядала кожны штамп у маім пашпарце», — расказвае Таццяна.

Досвед Сінгапура атрымаў высокую ацэнку Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, нароўні з падыходам Паўднёвай Карэі. Хоць гэтыя краіны, як суседзі Кітая, былі сярод першых ахвяр віруса, ім удалося даволі хутка знізіць колькасць заражэнняў. А лічба смяротных выпадкаў у іх вельмі нізкая. Па стане на ранак 15 сакавіка ў Карэі памерлі 76 чалавекі з 8172 заражаных, у Сінгапуры — 0 з 212.

Лічба новых заражэнняў зніжаецца, хоць новыя кластары перыядычна з'яўляюцца — і гэта непазбежна, пакуль каранавірус ходзіць па планеце.

І Карэя, і Сінгапур, (і Беларусь таксама) дзейнічаюць метадам масавага тэсціравання кола «першага кантакту» і «другога кантакту». Але ёсць і два вялікія адрозненні. І Карэя, і Сінгапур выкарыстоўвалі для выяўлення кола кантактаў заражаных даныя з сістэм відэаназірання і мабільных сетак. А ўся інфармацыя пра выпадкі заражэння адразу робіцца публічнай, каб людзі самі маглі перасцерагацца. Беларуская санітарная служба гэтага не робіць.

Таццяна адзначае, што ў горадзе паўсюль вісяць аб’явы пра асноўныя правілы паводзін падчас распаўсюджвання віруса, шмат дзе прымацаваны да сценаў антысептычныя сродкі. Маскі надзетыя ў асноўным толькі ў абслугоўваючага персанала.

Бары і крамы адкрыты, але на ўваходзе ўсіх правяраюць.

Беларуска таксама расказвае, што Сінгапур карыстаецца дронамі. Яны здольныя не толькі на тое, каб рабіць замеры тэмпературы з паветра. Дроны могуць распыляць дэзінфекуючыя сродкі з вышыні і патруляваць вялізныя плошчы.

Гэта не адзіная тэхналагічная навацыя.

«Дзякуючы сінгапурскаму стартапу KroniKare тэмпературу можна выяўляць з дапамогай камер з тэрмачуйнікамі. Як гэта працуе? Спецыяльная сістэма з дапамогай інфрачырвонага выпраменьвання і камп’ютарнага зроку дапамае выявіць тэмпературу да 200 чалавек за хвіліну. Дадзеныя выводзяць на спецыяльны манітор.

Гэтая тэхналогія працуе ва ўсіх публічных месцах: на ўваходзе ў гандлёвыя цэнтры, кінатэатры, вялікія прадуктовыя крамы, банкі, лякарні. Калі тэмпература чалавека вышэй за 37,3, сістэма пачынае сігналізаваць пра небяспеку».

Нават на ўваходзе ў гатэль Таццяна праходзіла кантроль: ёй кожны раз мералі тэмпературу спецыяльным прыборам.

Такі строгі кантроль дазволіў Сінгапуру своечасова выяўляць патэнцыйных пераносчыкаў віруса.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына ў ніжняй бялізне вісеў за балконам на дзявятым паверсе ВІДЭА11

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры8

На Міншчыне пабудавалі загадкавую капліцу. Што пра яе вядома?2

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў26

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць