Свет33

У Маскве і Падмаскоўі ўлады загадалі пенсіянерам сядзець дома, забаранілі выхад на работу, выплацяць ім матэрыяльную дапамогу

Мэр Масквы Сяргей Сабянін і губернатар Маскоўскай вобласці паведамілі аб новых мерах па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса. Так, у абодвух рэгіёнах абавязалі заставацца дома і выконваць рэжым самаізаляцыі з 26 сакавіка да 14 красавіка жыхароў, старэйшых за 65 гадоў, а таксама тых, хто мае хранічныя захворванні, перадае РБК. 

Выходзіць на вуліцу пажылым людзям прапануецца толькі ў выпадку крайняй неабходнасці (у краму ці аптэку). У выпадку з Масквой Сабянін прапанаваў па магчымасці з'ехаць на дачу.

«Калі вы працуеце, прашу вас не хадзіць на працу», — адзначыў у сваім звароце Сабянін. Паводле яго слоў, абавязацельства выконваць хатні рэжым для пажылых людзей не тычыцца толькі кіраўнікоў і супрацоўнікаў, «чыё знаходжанне на працы жыццёва важна для функцыянавання прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і органаў дзяржаўнай улады, а таксама для работнікаў аховы здароўя». У іншым выпадку працадаўцы павінны даць магчымасць пажылым абохворым на хранічныя захворванні працаваць аддалена альбо даць ім аплачваны адпачынак або адправіць на бальнічны.

Улады паабяцалі грамадзянам, старэйшым за 65 гадоў, і хранічна хворым людзям разавую матэрыяльную дапамогу. У Маскве яна складзе ₽4000 (130 беларускіх рублёў) (₽2000 авансам і столькі ж пасля заканчэння хатняга рэжыму пры ўмове яго адказнага выканання).

У Маскоўскай вобласці матэрыяльная дапамога складзе ₽3000 (100 беларускіх рублёў) на такіх ужо умовах (₽1500 адразу і ₽1500 пасля 14 красавіка).

Паабяцалі ўлады і іншыя меры падтрымкі пераведзеных на хатні рэжым пажылых і хранічна хворых:

  • у Маскве аператараў сувязі абавязалі не адключаць ім тэлефон і інтэрнэт пры нулявым ці адмоўным балансе
  • не трэба пакідаць кватэру або з'язджаць з дачы, каб аплаціць квітанцыі па паслугах ЖКГ. Спагнанне пені і штрафаў за пратэрміноўку аплаты паслуг ЖКГ часова адмяняецца ў Маскве пажылым і хранічна хворым людзям
  • паабяцалі дапамагчы з дастаўкай прадуктаў, лекаў і рашэннем іншых бытавых праблем
  • для выкліку сацыяльных работнікаў і валанцёраў выдзяляецца асобны нумар тэлефона.

у Падмаскоўі дадатковыя меры падтрымкі атрымаюць і школьнікі, якія маюць права на бясплатнае харчаванне ў школах, а цяпер сядзяць дома. Ім будуць прадастаўляць прадуктовыя наборы.

Сабянін таксама папрасіў прадстаўнікоў маладога пакалення па магчымасці ўстрымацца ад асабістых зносін з бацькамі, бабулямі і дзядулямі і наогул пажылымі людзьмі.

«Нават не адчуваючы сімптомаў захворвання, вы можаце быць носьбітамі каранавіруса, які вельмі небяспечны для пажылых людзей», — гаворыцца ў звароце мэра Масквы.

Па афіцыйных дадзеных за апошнія суткі ў Маскве зарэгістраваны 71 новы выпадак заражэння каранавірусам. Агульная колькасць інфікаваных у сталіцы перавысіла 200 чалавек.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы43

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць