Каханне і сэкс77

Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг

У Кітаі і Еўропе па сканчэнні тэрміну каранціну прагназуюць пік росту разводаў.

Для сем’яў чакаецца не самы просты час. Уявіце самі, калі ты закрыты ў адным памяшканні са сваёй палавінай і дзецьмі на доўгі тэрмін, то трэба праяўляць не абы-якія навыкі цярпення. Любы невялікі канфлікт можа перарасці ў сапраўдную сварку, а яна даць яшчэ больш сумныя вынікі. Як гэтага можна пазбегнуць? «Наша Ніва» спытала ў псіхолага Сяргея Шлапака.

Фота з сайта 1prof.by.

«Калі людзі разыходзяцца ў такіх абставінах, то падобна, што ўсё да гэтага якраз і ішло. Людзі нарэшце сустрэліся і нарэшце зразумелі: гэта добра, што яны разыходзяцца.

Калі жонка сышла да іншага, то невядома каму пашанцавала больш. Мне здаецца, што тут падобная гісторыя. Калі за пару тыдняў каранціну такое адбываецца, то было ўжо позна нешта мяняць.

Самая простая парада — гэта паспрабаваць размаўляць між сабой. Разводзяцца праз што? Праз канфлікты. Гэта значыць, што нехта нешта не ўдакладніў, засталося недамоўленае.

На такім этапе трэба вярнуцца да таго, каб проста гаварыць. Існуе шасцікрокавая мадэль рашэння канфлікту: што ты хочаш, што ты робіш, што мне хацелася і г.д.

Пачынаецца ўсё з размовы. Я дапускаю, што бываюць такія выпадкі, калі каціліся-каціліся па наезджаных рэйках, а тут нешта адбываецца незвычайнае, як гэты каранцін, і людзі разумеюць, што сэксуальнай цягі паміж імі няма, размаўляць няма пра што, а яшчэ з абаіх бакоў ёсць шкілеты ў шафе, якія ўжо невыносна хаваць, і яны вылазяць вонкі.

Тут пытанне ў разумнасці падыходаў, варта прымяняць тую ж шасцікрокавую мадэль. Я не бяру пад увагу выпадкі, калі ў кагосьці ёсць каханкі. Гэта ўжо зусім іншае.

Калі пара не хоча захаваць сям’ю, то трэба дажыць як чужыя людзі, бесканфліктна, ці раз’ехацца па розных пакоях, альбо кватэрах, калі каранцін не вельмі строгі. Гэта калі невыносна знаходзіцца разам. Калі людзі хочуць захаваць сям’ю, але бачаць, што нешта не складваецца, згубілі тэмы для размоў, трэба браць і шукаць нешта агульнае. Самае простае — абмеркаванне фільмаў і серыялаў.

Трэба размаўляць на такія тэмы, якія вядомыя абаім бакам. Гэта і тыя ж фільмы, кніжкі, пра агульных сяброў і знаёмых. Калі раптам у кагосьці хваравітая пазіцыя, то рэлігійныя ці палітычныя пытанні не падымаць. Варта павялічваць агульную колькасць ведаў адно пра аднаго.

Дазволіць сабе нейкія кантактныя рэчы. Грумінг — гэта догляд адно за адным.

Той жа масаж, пагладзіць па спіне, ножкі пажмякаць, валасы прычасаць адно аднаму, ванну разам прыняць.

Такі кантакт у мяккай форме без пераходу да большага, бо я дапускаю, што эратычны запал мог знікнуць. І людзям трэба зноў прывыкнуць адно да аднаго.

Бывае такое, што перастае падабацца пах партнёра, і тады трэба вельмі пастарацца, каб наладзіць адносіны. Вядома, сэкс — гэта не самае галоўнае ў адносінах, але ён грае дастаткова вялікую ролю. Так па крыху павялічыцца аб’ём стасавання і паляпшэння адносін. Гэта фактычна адзіны спосаб.

Сумесная дзейнасць вельмі важная: прыбіранне, гатаванне ежы, мыццё посуду, рамонтныя працы нейкія. Нішто так не аб’ядноўвае, як сумесная дзейнасць і размовы. Калі вам невыносна разам знаходзіцца, то можна на час раз’ехацца.

Ёсць і іншы момант: калі дваіх сімпатычных адно аднаму людзей замыкаюць у адным памяшканні, то існуе высокая верагоднасць, што яны зоймуцца сэксам, а ў выніку зацяжараць. Давайце ўспомнім, калі ў 2000 годзе адбыўся пажар на Астанкінскай вежы і спыніліся трансляцыі на тэлебачанні. Нават гэтага было дастаткова, каб праз 9 месяцаў адбыўся ўсплёск нараджальнасці. А калі будзе два тыдні каранціну, то я ўпэўнены, што будзе невялікі бэбі-бум».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»8

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»8

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць