Улада

Дзень Волі ў Магілёве

На Дзень Волі грамадзкія актывісты Магілёва зладзілі акцыю ля Краязнаўчага музэю. Паводле гісторыкаў, у гэтым будынку ў 1918 годзе прадстаўнікі грамадзкасьці прызналі ўладу БНР.

Акцыя пачалася а 18‑ай гадзіне. Да будынку прыйшлі некалькі дзясяткаў грамадзкіх актывістаў. Магілёўцы прычапілі да вопраткі бел‑чырвона‑белыя стужкі ды віншавалі адзін аднаго з Днём Волі. Затым удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да створанай дэмакратамі шыльды ў гонар БНР. Пасьля чаго ля ўваходу ў музэй адбыўся непрацяглы мітынг, які завершыўся воклічам «Жыве Беларусь!». За акцыяй назіралі чацьвёра міліцыянтаў. Адзін зь іх падышоў да кіраўніка Магілёўскай філіі Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, каб пацікавіцца, хто арганізаваў акцыю.

Паводле гісторыкаў, менавіта ў будынку Краязнаўчага музэю12 ліпеня 1918 году зь ініцыятывы Магілёўскага нацыянальнага камітэту адбыўся сход з удзелам прадстаўнікоў магілёўскай грамадзкасьці. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля чатырохсот чалавек. Бальшынёй галасоў удзельнікі сходу падтрымалі абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Летась моладзевыя актывісты зьбіралі подпісы за ўсталяваньне на будынку Краязнаўчага музэю інфармацыйнай шыльды ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі. Усяго было сабрана некалькі сотняў подпісаў магілёўцаў. Аднак гарвыканкам ініцыятывы не падтрымаў — чыноўнікі спаслаліся на нібыта адмоўнае стаўленьне музэйных супрацоўнікаў ды на адсутнасьць дакумэнтальнага пацьверджаньня гістарычнай падзеі.

Польскае радыё для замежжа

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць