Без грамадскага транспарту, школы пад пытаннем: Джонсан анансаваў невялікае паслабленне каранціну
Паслабленне абмежаванняў, уведзеных з-за каранавіруса, пачнецца ў Вялікабрытаніі з 13 мая, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан, піша РБК.
З серады людзі змогуць займацца спортам на вуліцы больш чым адзін раз у дзень. Акрамя гэтага, брытанцам будзе дазволена сустракацца не больш чым з адным чалавекам на вуліцы, пры ўмове захавання двухметровай дыстанцыі.
Таксама прэм'ер абвясціў аб тым, што тыя, хто не можа працаваць з дому, напрыклад, у будаўніцтве, змогуць вярнуцца на працу. Аднак, пры гэтым яны павінны імкнуцца не карыстацца грамадскім транспартам і захоўваць дыстанцыю з іншымі людзьмі.
Джонсан анансаваў магчымае адкрыццё школ для вучняў малодшага ўзросту (ад чатырох да 11 гадоў) з 1 чэрвеня. Аднак гэты тэрмін — самы ранні, калі школы могуць адкрыцца, ён будзе залежаць ад меркавання настаўнікаў і кіраўніцтва навучальных устаноў.
Некаторыя крамы таксама могуць адкрыцца ў пачатку чэрвеня, але ў цэлым індустрыя гасціннасці застанецца закрытай да ліпеня як мінімум. Адкрыццё кампаній у гэтай галіны будзе залежаць ад таго, наколькі яны змогуць арганізаваць захаванне дыстанцыі кліентамі, падкрэсліў прэм'ер.
Згодна з інфармацыяй Універсітэта Джонса Хопкінса, у краіне заражэнне каранаваріусам выяўлена у 220 449 чалавек, з пачатку пандэміі памерлі 31 930 чалавек. Па колькасці заражаных краіна займае трэцяе месца ў свеце, па ўзроўні смяротнасці — другое.
Каментары