У Краснапольскім раёне мужчына і яго маленькая пляменніца памерлі, наеўшыся цыкуты
Здарэнне адбылося 9 мая ў вёсцы Кажамякіна (Краснапольскі раён), піша Следчы камітэт.
39-гадовы мужчына выкапаў у полі карняплод і прынёс яго ў хату, памылкова мяркуючы, што гэта ядомая гародніна. Мужчына і яго 10-гадовая пляменніца з'елі гэты корань, пасля чаго ім рэзка стала дрэнна. Дактары не здолелі ўратаваць іх, мужчына і дзяўчынка памерлі.
Выявілася, што загінулыя з'елі вёх атрутны (іншая назва — цыкута). Атрутная ўся расліна, але асабліва карэнішча. Цыкута падступная сваім прыемным маркоўным пахам і коранем, які на смак нагадвае бручку або рэдзьку. Вёх атрутны расце на нізкіх багністых лугах, на берагах рэк, ручаёў і сажалак. Вясной гэта расліна расце хутчэй за іншыя і на агульным фоне вылучаецца сваёй велічынёй.
Каментары