Свет22

Маскі больш не абавязковыя, школы самі вырашаюць, што рабіць: Літва паслабляе каранцін

Delfi

Урад Літвы абмяркоўвае яшчэ адзін этап змякчэння умоў каранціну. Міністр аховы здароўя Літвы Аўрэліюс Вярыга прадставіў на пасяджэнні яшчэ шэраг правілаў, піша Delfi.lt.

З 14 мая можна збірацца групамі да 5 чалавек (да гэтага па 2), аднак па-ранейшаму трэба выконваць дыстанцыю ў 2 м і кантакт не даўжэй за 15 хвілін.

З 14 мая таксама змяняецца парадак нашэння масак. Па-ранейшаму асобы, старэйшыя за 6 гадоў, у закрытых памяшканнях павінны быць у масках (за выключэннем кафэ падчас прыняцця ежы і спартзалы) і ў некаторых грамадскіх месцах: на рынках і ў іншых месцах гандлю, падчас мерапрыемстваў, на экскурсіях, на прыпынках грамадскага транспарту. У астатніх выпадках маскі надзяваць толькі рэкамендуюць.

З 15 мая пашыраецца кола замежнікаў, якія могуць прыязджаць у Літву. У Літву змогуць прыязджаць грамадзяне Польшчы і іншыя законныя жыхары гэтай краіны, калі яны прыязджаюць па працы ці вучобе (ім не трэба выконваць 14-дзённую ізаляцыю). Дазволяць ўезд не толькі грамадзян Латвіі і Эстоніі, але і іншых людзей, якія пражываюць на тэрыторыі гэтых краін на законнай падставе (ім не трэба выконваць 14-дзённую ізаляцыю пры ўмове, што перад прыездам у Літву яны на працягу двух тыдняў не выязджалі за межы Латвіі і Эстоніі).

З 30 мая адкрыюцца цэнтры аздараўленчых паслуг.

З 18 мая рэстараны і кафэ змогуць прымаць наведвальнікаў не толькі на вуліцы, але і ў памяшканні. Адкрыюцца таксама клубы, начныя бары і іншыя забаўляльныя месцы, толькі абмяжуюць час іх працы з 8 да 22:00.

З 18 мая змогуць працаваць казіно і гульнявыя салоны, здымаецца абмежаванне на прадастаўленне паслуг аховы здароўя.

З 18 мая адкрываецца дзіцячыя сады і падрыхтоўчыя класы.

З 25 мая — школы на ўласнае жаданне могуць прымаць дзяцей пачатковай школы, праводзіць кансультацыі для вучняў 12 класаў, могуць адкрыцца школы для дзяцей са спецпатрэбамі. Калі школа вырашыць не прымаць дзяцей, працэс навучання павінен працягвацца дыстанцыйна.

***

Літва ўвяла строгі каранцін у сярэдзіне сакавіка. За ўвесь час у краіне зафіксавана 1505 выпадкаў каранавіруса (у Беларусі 25 825), або 553 на 1 млн чалавек (у Беларусі 2733). Памерлі 54 чалавекі (у Беларусі 146).

Учора і пазаўчора ў Літве было па 6 новых выпадкаў каранавіруса. У Беларусі 967 і 952 адпаведна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам16

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена4

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам16

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць