Пра гэта паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая.

«Гэта дазволіць абітурыентам лепш падрыхтавацца і паказаць больш высокія вынікі, — сказала Людміла Высоцкая. — Кансультацыі рэкамендавана арганізаваць з 15 па 23 чэрвеня. Пры гэтым кожная школа сама вызначыць час і фармат іх правядзення».

У гэтым годзе ЦТ стартуе 25 чэрвеня. У гэты дзень абітурыенты будуць праходзіць іспыт па беларускай мове. ЦТ па рускай мове адбудзецца — 26 і 27 чэрвеня, па матэматыцы — 1 і 2 ліпеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 6 ліпеня, апошнім будзе ЦТ па сусветнай гісторыі — 16 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0